Спартакіяда студэнцкай моладзі Саюзнай дзяржавы

20-25 лістапада 2017 года ў Брэсце праходзіла важнае спартыўнае мерапрыемства – спартакіяда студэнцкай моладзі Саюзнай дзяржавы. У спаборніцтвах спартакіяды прынялі ўдзел 222 студэнты з дзевяці ўніверсітэтаў пяці гарадоў Беларусі (Мінск, Брэст, Гродна, Гомель, Баранавічы), а таксама з 11 ВНУ Расіі (Масква, Чэлябінск, Растоў-на-Доне, Омск, Чэбаксары, Казань, Арол, Уфа, Белгарад, Ханты-Мансійск).

Студэнты спаборнічалі ў плаванні, міні-футболе і валейболе. У праграме спартакіяды па плаванні прыняў удзел і наш універсітэт. У каманду БрДУ ўвайшлі студэнты факультэта фізічнага выхавання Юлія Лэмке, Кацярына Васько, Аліна Гусева, Юлія Горбусь, Сяргей Гулецкі, Уладзіслаў Філонаў, Ілья Валчук і Дзмітрый Лемяшэўскі.

На дыстанцыі 50 метраў брасам першае месца заваявала Юлія Лэмке.

Беларускія і расійскія студэнты не толькі змагаліся за медалі спартакіяды. Ім таксама была дадзена магчымасць бліжэй пазнаёміцца з нашым цудоўным горадам.

Кафедра лёгкай атлетыкі, плавання і лыжнага спорту

Падзяліцца: