Прыходзь вучыцца на гістфак!

9 лютага 2015 г. на гістарычным факультэце прайшло прафарыентацыйнае мерапрыемства «Прыходзь вучыцца на гістфак!». У госці на факультэт прыйшлі вучні 10 «Б» класа СШ №7 г. Брэста са сваім класным кіраўніком Ляшчынскай Жаннай Уладзіміраўнай.

У час сустрэчы вучні пазнаёміліся з гісторыяй факультэта. З прэзентацыяй пра новыя спецыяльнасці «Гісторыя (археалогія)» і «Гісторыя (паліталогія)» перад вучнямі выступіла дэкан факультэта Галімава Наталля Пятроўна. З відэафільма «Беларускія вячоркі» дзеці даведаліся пра цікавае і захапляльнае жыццё студэнтаў у вольны ад заняткаў час. Вучні атрымалі поўныя вычарпальныя адказы на пытанні пра ўступныя экзамены, пра прадметы, што вывучаюцца на факультэце, пра практыкі. Некаторыя з іх задумаліся над тым, каб у наступным годзе прыйсці вучыцца на гістарычны факультэт.

Падзяліцца: