-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
«Навука - як неабсяжнае мора...»
«Навука – як неабсяжнае мора... Чым больш ты яе п’еш, тым больш ты пакутуеш ад смагі. Калі-небудзь ты даведаешся, якая гэта асалода... Вучыся, наколькі хапае ў цябе сіл, каб выпрабаваць гэта!» – гэтыя словы класіка польскай літаратуры Стэфана Жэромскага сталі эпіграфам міжфакультэцкага навукова-метадычнага семінара «Творчыя ідэалы Стэфана Жэромскага: да 150-годдзя з дня нараджэння пісьменніка», які 9 снежня 2014 года правяла кафедра тэорыі і гісторыі рускай літаратуры ў Рускім цэнтры.
На семінары з дакладам пра жыццё і творчасць Жэромскага выступіла студэнтка IV курса гістарычнага факультэта Кавальчук Анастасія. Урыўкі з твораў Стэфана Жэромскага прачыталі на польскай мове студэнты III курса юрыдычнага факультэта Васілеўскі Андрэй і Валяева Наталля, IV курса філалагічнага факультэта Неўдах Ніка, Завістовіч Таццяна, Ігнацюк Алеся і Мелех Дар’я.
Загадчыца кафедры тэорыі і гісторыі рускай літаратуры Сянькевіч Т.В. выступіла з дакладам на тэму «Стэфан Жэромскі і Л.М. Талстой, А.П. Чэхаў: праблема творчага ўзаемадзеяння», а выкладчык гэтай жа кафедры Кавальчук В.М. прадставіла прэзентацыю, прысвечаную жыццю С. Жэромскага, яго творам і іх экранізацыям.
Удзельнікі семінара задавалі пытанні пра прэтэндэнта на Нобелеўскую прэмію ў галіне літаратуры, бліжэй пазнаёміліся з яго літаратурнай спадчынай, у тым ліку і дзякуючы выставе «Творчая спадчына С. Жэромскага».
Не былі забытыя і іншыя польскія літаратары-юбіляры: С. Налкоўская і М. Дамброўская.
В.М. Кавальчук, старшы выкладчык
кафедры тэорыі і гісторыі рускай літаратуры