Навагодні настрой прыйшоў на біялагічны факультэт

28 снежня 2016 г. на біялагічным факультэце прайшоў дабрачынны кірмаш-конкурс «Навагодні настрой-2017», натхняльнікам і арганізатарам якога стала кафедра хіміі.

Студэнты біялагічнага факультэта паказалі на кірмашы ўласнаручна вырабленыя кветкі, сувеніры і іншыя элементы навагодняга дэкору, а таксама шэдэўры свайго кулінарнага майстэрства, якія карысталіся асаблівым попытам у гасцей свята. Наведвальнікаў кірмашу забаўлялі Дзед Мароз, Снягурачка, Калдун. Працавала навагодняе фотаатэлье. Ну і вядома, былі вясёлыя карагоды каля ёлкі, навагодні флэш-моб і шмат цудоўнай навагодняй музыкі.

Сродкі, сабраныя на навагоднім кірмашы, будуць накіраваны на разліковы рахунак таварыства «Дабрыня» (таварыства абароны жывёл у г. Брэсце), а таксама на разліковы рахунак сям’і Хіміч для лячэння і рэабілітацыі цяжка хворых дзяцей.

Ступень Н.С., загадчык кафедры хіміі