Сустрэча з праўнукам Яўхіма Карскага

3 верасня бягучага года адбылася сустрэча студэнтаў і выкладчыкаў універсітэта з кандыдатам тэхнічных навук Аляксандрам Аляксандравічам Карскім (на фотаздымку злева) – праўнукам выдатнага беларускага вучонага філолага і гісторыка, этнографа і фалькларыста Яўхіма Фёдаравіча Карскага.

Арганізатарамі сустрэчы былі Брэсцкая абласная бібліятэка імя А.М. Горкага і кафедра гісторыі славянскіх народаў нашай навучальнай установы. Прыезд госця з Санкт-Пецяргурга на Берасцейшчыну быў звязаны са святкаваннем Дзён беларускага пісьменства ў горадзе Ганцавічы.

Аляксандр Аляксандравіч даўно займаецца даследаваннем жыцця і творчасці свайго слыннага прадзеда. У гэтым накірунку ён зрабіў многа цікавых адкрыццяў і знаходак. У прыватнасці, з яго дапамогай была знойдзена магіла бацькі Яўхіма Карскага Фёдара Навіцкага, які на схіле свайго жыцця служыў дыяканам у царкве вёскі Будча сённяшняга Ганцавіцкага раёна.

Аляксандр Аляксандравіч пазнаёміў прысутных са шматлікімі фотаздымкамі сям’і Карскіх, зачытаў вытрымкі са сваіх артыкулаў і кніг, адказаў на пытанні.

На сустрэчы выступілі прарэктар па навуковай працы і эканоміцы, кандыдат гістарычных навук У.В. Здановіч і загадчык кафедры гісторыі славянскіх народаў, доктар гістарычных навук А.М. Вабішчэвіч.

Уладзімір Сенькавец

 

 

 

Share:

Information export support website

Official website about higher education in the Republic of Belarus for foreign citizens

The Centre for International Relations of the Ministry of Education of the Republic of Belarus