Пра Цэнтр

Адукацыйна-асветны цэнтр імя У. Калесніка з'яўляецца структурным падраздзяленнем філалагічнага факультэта ўстановы адукацыі "Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна". Цэнтр размяшчаецца па адрасе: г. Брэст, вул. Міцкевіча, 28, аўдыторыя 315. Узначальвае Цэнтр Святлана Аркадзьеўна Варонік.

Мэты дзейнасці Цэнтра:

  • ажыццяўленне адукацыйнай, выхаваўчай, асветнай працы сярод студэнтаў універсітэта, а таксама сярод навучэнцаў агульнаадукацыйных устаноў г. Брэста і Берасцейшчыны;
  • вывучэнне і захаванне спадчыны У.А. Калесніка – вучонага, пісьменніка, ветэрана Вялiкай Айчыннай вайны, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа;
  • далучэнне моладзі да здабыткаў нацыянальнай і сусветнай культуры;
  • сістэматызацыя, вывучэнне і экспанаванне матэрыялаў, якія складаюць фонды Цэнтра;
  • арганізацыя і правядзенне сумесна з кафедрамі філалагічнага факультэта канферэнцый, семінараў, круглых сталоў;
  • арганізацыя і правядзенне сустрэчаў з творчымі людзьмі Беларусі і замежжа;
  • прэзентацыя новых кніг.