З жыццяпісу У. Калесніка

17 верасня 1922 года – нарадзіўся ў вёсцы Сіняўская Слабада Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці.

1929–1936 гг. – вучань Ярэміцкай сямігадовай школы.

1936 г. – паступіў у польскую Навагрудскую гімназію імя А. Міцкевіча.

З 1939 года працягваў вучобу ў Навагрудскім педагагічным вучылішчы.

З першых дзён акупацыі ўвайшоў у адну з падпольных камсамольскіх арганізацый Навагрудчыны.

23 ліпеня 1942 г. у складзе падпольнай групы пайшоў у партызаны. Быў кулямётчыкам, падрыўніком, затым камандзірам узвода атрада “Камсамольскі”, які дзейнічаў у раёне Валожына і Налібок. З лета 1943 да жніўня 1944 г. – начальнік штаба атрада. Двойчы паранены.

У 1944 г. працаваў у Мірскім райваенкамаце, затым – інспектарам Мірскага раённага аддзела адукацыі.

1945–1949 – студэнт Мінскага педагагічнага інстытута.

1949–1952 – аспірант Мінскага педінстытута.

1952–1954 – загадчык кафедры літаратуры Бабруйскага настаўніцкага інстытута.

1954–1956 – старшы выкладчык кафедры беларускай літаратуры Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута.

1956–1988 – загадчык кафедры беларускай літаратуры Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута.

1958 – абарона кандыдацкай дысертацыі.

1960 – сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі.

1979 – прысвоена званне Заслужанага работніка вышэйшай школы Беларусі.

1980 – лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа.

1983 – прысвоена вучонае званне прафесара.

1988 – 1993 – прафесар кафедры  беларускай літаратуры Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

15 снежня 1994 – скончылася зямное жыццё У. Калесніка.