М.Э. Часноўскі ўзнагароджаны медалем Францыска Скарыны

ВІНШУЕМ
рэктара Мечыслава Эдвардавіча Часноўскага

з высокай узнагародай – медалем Францыска Скарыны – за выдатныя дасягненні ў прафесійнай дзейнасці, значны асабісты ўклад у развіцце і прымнажэнне духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу культурнай спадчыны беларускага народа.

Рэктарат, выкладчыкі, супрацоўнікі, студэнты

4 лістапада 2011 года прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч уручыў дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным людзям краіны. Кіраўнік Урада павіншаваў узнагароджаных, падкрэсліў вялікую значнасць ганаровых знакаў у жыцці кожнага асобнага чалавека, сям'і і працоўнага калектыву. Медалі, ордэны, званні і падзякі атрымалі прадстаўнікі АПК, транспарту і камунікацый, лясной гаспадаркі, адукацыі, аховы здароўя, культуры і мастацтва, сродкаў масавай інфармацыі.

Асаблівую ўвагу Кіраўнік Урада надаў прадстаўнікам вядучых вышэйшых навучальных устаноў краіны. "Урад разлічвае, што вашы выпускнікі будуць не толькі таленавітымі матэматыкамі, праграмістамі, даследчыкамі, кіраўнікамі, але і людзьмі высокай грамадзянскай пазіцыі і патрыятызму", – сказаў ён.

Міхаіл Мясніковіч пажадаў заслужаным людзям Беларусі моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.

Па матэрыялах сайту www.government.by

Share:

Information export support website

Official website about higher education in the Republic of Belarus for foreign citizens

The Centre for International Relations of the Ministry of Education of the Republic of Belarus