Студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя «Фалькларыстыка і краязнаўства»

Кароткая інфармацыя

Сёння Палессе адносяць да нешматлікіх славянскіх архаічных зон, бо яго характарызуе захаваная ўстойлівая сістэма духоўнай культуры і шэрагу рыс, элементаў і атрыбутаў, уласцівых іншым, адносна ізаляваным зонам таго ж тыпу ў межах сучаснай Славіі. На працягу XIX – XX стст. Брэсцкае Палессе і суседнія тэрыторыі прыцягвалі да сябе ўвагу збіральнікаў і даследчыкаў фальклорных і этнаграфічных матэрыялаў, бо, дзякуючы пэўным сацыяльна-гістарычным фактарам, тут адбылася адмысловая “кансервацыя” шэрагу ранне-традыцыйных форм народнай культуры.

Пачынаючы з 1970-х гг. назіраецца актывізацыя калектыўнай і індывідуальнай даследчыцкай працы, якая прадпрымалася для вывучэння Палесся і прылягаючых да яго тэрыторый у арэальным, этна- і лінгвагеаграфічным аспекце. Экспедыцыі выдатнага рускага славіста, лінгвіста, этнографа і фалькларыста акадэміка М.І. Талстога і яго вучняў менавіта ў Палессе паклалі пачатак этналінгвістыцы. У 1980-я гг. працягнулася сістэматычнае этналінгвістычнае абследаванне Палесся па адзінай зводнай праграме для палескага этналінгвістычнага атласа. Да сумна вядомага 1986 г. у палескіх экспедыцыях, акрамя супрацоўнікаў Інстытута славяназнаўства і балканістыкі, прымалі актыўны ўдзел выкладчыкі і студэнты Маскоўскага, Беларускага, Гомельскага, Львоўскага, Тартускага універсітэтаў, Жытомірскага, Сумскага, Курскага педагагічных інстытутаў і многія іншыя. У 1982, 1986 гг. арганізоўваліся экспедыцыі маскоўскіх навукоўцаў у Брэсцкую вобласць, дзе даследаваліся вёскі Мухавец, Забалацце, Макраны і інш. З 1984 г. пачаліся рэгулярныя экспедыцыі ў заходне-палескія вёскі супрацоўнікаў навукова-даследчай лабараторыі беларускага фальклору і дыялекталогіі БДУ, а таксама выкладчыкаў, аспірантаў і студэнтаў філалагічнага факультэта БДУ і БрДУ імя А.С. Пушкіна. У выніку штогадовых навуковых студэнцкіх экспедыцый па раёнах Брэстчыны (Рэспубліка Беларусь), Смаленшчыны, Пскоўшчыны, Тульшчыны (Расія) сабраны ўнікальныя матэрыялы. На сённяшні дзень накапілася 539 архіўных папак, у кожнай з якой у сярэднім па 50 запісаў. Гэтымі запісамі цікавяцца як айчынныя, так і замежныя супрацоўнікі навукова-даследчых устаноў, устаноў адукацыі і культуры.

22 лютага 2010 года пры кафедры беларускага літаратуразнаўства была створана вучэбная фальклорна-краязнаўчая лабараторыя, якая займаецца вывучэннем і збіраннем рэгіянальнага фальклору і этнаграфіі.

ФОТАГАЛЕРЭЯ

Рэестр музейных экспанатаў

Рэестр фальклорных матэрыялаў

Жанравы архіў

Электронны каталог па краязнаўству

Кантактная інфармацыя

Адрас:

Міцкевіча, 28, ауд. 303, г. Брест, 224665

 

Тэлефон

 

21–64–22

Склад лабараторыі

Воран Ірына Аляксандраўна – кіраўнік

Асноўныя задачы і віды дзейнасці:

  • збор, фіксацыя, сістэматызацыя на навуковай аснове і прадстаўленне ў сучаснай інфармацыйнай прасторы вызначальных з’яў традыцыйнай духоўнай культуры Берасцейшчыны;
  • укараненне ў вучэбны і выхаваўчы працэс багатай фальклорна-краязнаўчай спадчыны Берасцейшчыны, распрацоўка вучэбна-метадычнага забеспячэння выкладання фалькларыстыкі, беларускай вуснай народнай творчасці, пэўных раздзелаў гісторыі беларускай літаратуры і іншых дысцыплін;
  • падрыхтоўка студэнтаў 1 курса дзённай і завочнай формаў навучання да вучэбнай фальклорнай практыкі;
  • ажыццяўленне студэнцкіх навукова-даследчых праектаў па праблематыцы лабараторыі;
  • стварэнне экспазіцыі “Культура і побыт нашых продкаў” для выкарыстання ў якасці ілюстрацыйнага матэрыялу пры выкладанні курсаў “Фалькларыстыка”, “Вусная народная творчасць”, “Беларуская міфалогія”, “Славянская міфалогія”, “Агульнае краязнаўства”, “Культура Беларусі";
  • супрацоўніцтва з фальклорнымі лабараторыямі, музеямі, установамі культуры і адукацыі горада Брэста, СМІ, падтрымка ў раённых цэнтрах фальклорна-этнаграфічных і літаратурна-краязнаўчых асяродкаў па вывучэнні і даследаванні культурнай спадчыны;
  • фарміраванне ў студэнтаў нацыянальнай самасвядомасці, пачуцця глыбокай павагі да беларускай культурнай спадчыны (традыцый, звычаяў, мастацтва, рэлігіі).

Супрацоўніцтва

Вучэбная фальклорна-краязнаўчая лабараторыя падтрымлівае партнёрска-даследчыя сувязі:

  • з вучэбна-навуковай лабараторыяй беларускага фальклору, створанай пры кафедры тэорыі літаратуры філалагічнага факультэта БДУ (г. Мінск);
  • са студэнцкай навукова-даследчай лабараторыяй "Фалькларыстыка" філалагічнага факультэта БДУ (г. Мінск);
  • з кабінет-музеем беларускай народнай культуры філалагічнага факультэта БДУ (г. Мінск);
  • з кафедрай беларускай культуры і фалькларыстыкі УА "Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны" (г. Гомель);
  • з аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага райвыканкама і з Брэсцкім раённым домам рамёстваў.

У рамках супрацоўніцтва з вучэбна-навуковай лабараторыяй беларускага фальклору ў № 6 за 2012 год фальклорна-этнаграфічнага і літаратурна-мастацкага альманаха "Дзьмухавец" філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта размяшчаюцца матэрыялы, сабраныя нашымі студэнтамі ў палявых экспедыцыях па Брэсцкай вобласці. Глядзіце адрас: www.almanah-dzmuhavec.narod.ru/

У рамках супрацоўніцтва з аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага райвыканкама ў Брэсцкім раённым краязнаўчым альманаху "Астрамечаўскі рукапіс" (№ 1 – 4 за 2013 г., № 1 за 2014 г.) таксама размяшчаюцца матэрыялы, сабраныя нашымі студэнтамі падчас фальклорнай  практыкі 2012, 2013 гадоў. Краязнаўчы альманах "Астрамечаўскі рукапіс" 2013 – 2018 гады выпуска.

На базе фальклорна-краязнаўчай лабараторыі створана музейная экспазіцыя "Культура і побыт нашых продкаў", якую наведваюць вучні школ г. Брэста. Праводзяцца экскурсіі па тэмах:

1. Сімволіка беларускай культуры (31 кастрычніка 2011 г.) для вучняў 9 "А" класа СШ № 18 г. Брэста;

2. Народная культура нашых землякоў (10 лістапада 2011 г. для навучэнцаў 1 "Б" беларускамоўнага класа НАШ № 34 г. Брэста); (30 кастрычніка 2013 г. для вучняў 5"А" класа СШ № 5 г. Брэста).

Супрацоўнічае лабараторыя і са школьнымі этнаграфічнымі музеямі г. Брэста. У этнаграфічным музеі "Спадчына" філіяла кафедры СШ № 18 г. Брэста 14 сакавіка 2013 года д.ф.н., прафесарам Швед І.А. быў праведзены майстар-клас экскурсавода для вучняў 5-х класаў і студэнтаў філалагічнага факультэта з мэтай павысіць зацікаўленасць да вывучэння старадаўніх прадметаў побыту і іх выкарыстання.

Вучэбная фальклорна-краязнаўчая лабараторыя паспяхова займаецца і прафарыентацыйнай працай сярод вучняў школ г. Брэста. Так, 26 сакавіка 2012 года для вучняў 9-х класаў СШ № 27 г. Брэста быў праведзены лекторый "Выбираем профессию Взгляд в будущее". 14 сакавіка 2013 года д.ф.н., прафесарам Швед І.А. сумесна з калегамі Цэнтра "Профориентир" УА "Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна" для вучняў 8-х класаў СШ № 18 г. Брэста была праведзена інфармацыйная гадзіна "Планируй своё будущее сейчас".

Кіраўнік лабараторыі праф. І.А. Швед з'яўлялася адным з арганізатараў агульнаўніверсітэцкага свята «Студэнцкі дрэс-код ва ўніверсітэце» (18 красавіка 2012 года).

Па выніках фальклорнай практыкі 26 верасня 2012 г. на філалагічным факультэце быў праведзены фальклорны фестываль "У вянок У.А. Калесніку" (адказныя – выкладчыкі кафедры беларускага літаратуразнаўства Г.М. Ішчанка, А.С. Кавалюк, І.А. Швед).

У рамках праекта па папулярызацыі гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыны беларускага народа 22 лістапада 2013 года сумесна з цэнтрам "Прафарыенцір" была праведзена прэзентацыя "Восеньскія святы" з удзелам студэнтаў філалагічнага і сацыяльна-педагагічнага факультэтаў. На мерапрыемстве былі прадстаўлены такія беларускія народныя святы, як "Дажынкі", "Узвіжанне", "Багач", "Пакровы".   

26 лютага 2014 года ў рамках Фестывалю замежных студэнтаў было праведзена фальклорнае свята "Зіма з вясною сустракаюцца" для беларускіх і іншаземных студэнтаў.

27 сакавіка 2014 года сумесна з цэнтрам "Прафарыенцір" была арганізавана і праведзена педагагічная майстэрня "Народныя рамёствы Беларусі" для іншаземных студэнтаў.

Члены студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі “Фалькларыстыка і краязнаўства” прынялі ўдзел у семінары “Культурная спадчына беларусаў як аснова грамадзянска-патрыятычнага выхавання навучэнцаў”.

Межфакультетский диспут «Экологическое сознание в традиционной и современной культуре белорусов»

Штогадовае фальклорна-краязнаўчае свята «Ад прадзедаў спакон вякоў…»

 

Навукова-даследчая праца

Акты ўкаранення ў вучэбны працэс, распрацоўшчыкамі якіх былі члены Лабараторыі

Некаторыя навуковыя публікацыі па тэме Лабараторыі

Некаторыя мерапрыемствы, праведзеныя на базе Лабараторыі

Навуковыя канферэнцыі і творчыя сустрэчы на базе лабараторыі

Матэрыялы навуковых канферэнцый

Члены Лабараторыі ўдзельнічалі ў рэалізацыі міжнародных праектаў:

“Gdze bije zródło… Kultura muzyczna pogranicza Polski i Białorusi” ў рамках Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва “Польшча – Беларусь –Україна” (Польшча, Вішніцы, Універсітэт Марыі Кюры-Складоўскай, 2014–2015 гг.).

“Katalog ręcznika ludowego gminy Bielsk Podlaski” (Падляскі музей у Беластоку, Універсітэт імя А. Міцкевіча ў Познані; ліпень 2015 г.).

“Сустрэнемся на лавачцы. Палявыя даследаванні народнага ручніка Бельскай зямлі” (Падляскі музей у Беластоку; Універсітэт імя А. Міцкевіча ў Познані; ліпень 2017 г.).

 

Публікацыі выкладчыкаў і студэнтаў па профілі лабараторыі:

Артыкулы

Манаграфіі:

  1. Швед, І.А.. Міфалогія колеру ў беларускай традыцыйнай духоўнай культуры / Швед І.А. – Брэст : БрДУ, 2011. – 291 с.

Вучэбныя дапаможнікі:

  1. Швед, І.А. Уводзіны ў фалькларыстыку / Швед І.А. – Брэст : БрДУ імя А.С. Пушкіна, 2010. – 114 с.