У БрДУ адбыўся конкурс, прысвечаны 95-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча і юбілею БрДУ

14.11.2025

Адкрыты ўніверсітэцкі конкурс чытальнікаў «Быў. Ёсць. Буду», прысвечаны 95-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча і 80-годдзю Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна, прайшоў 14 лістапада ў актавай зале.

Арганізатарамі свята выступілі філалагічны факультэт, кафедра беларускага і рускага літаратуразнаўства і журналістыкі, аддзел па ідэалагічнай і выхаваўчай працы, служба медыякамунікацый і прафкам студэнтаў БрДУ.

Цёплыя словы і вітанні прысутным адрасавалі прарэктар па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Алена Аляксееўна Бурык і дэкан філалагічнага факультэта Таццяна Васільеўна Сянькевіч. Школьнікі і студэнты выступалі ў дзвюх аддзяленнях: аўтарскім і выканальніцкім. Творы Уладзіміра Караткевіча распачалі праграму, а далей гучалі паэтычныя і празаічныя радкі розных майстроў слова. Вершы, напісаныя ўдзельнікамі мерапрыемства, завяршылі конкурсную частку свята.

Пакуль журы падводзіла вынікі, госці і выступоўцы паслухалі выдатную музычную праграму, падрыхтаваную творчымі калектывамі ўніверсітэта. Завяршылася мерапрыемства ўрачыстым узнагароджваннем пераможцаў.

Дзякуем усім удзельнікам! Да новых сустрэч!

Вольга Мікалаеўна Кавальчук, дацэнт кафедры
беларускага і рускага літаратуразнаўства і журналістыкі
Фота Давіда Асаўца, фізіка-матэматычны факультэт

Share:

Information export support website

Official website about higher education in the Republic of Belarus for foreign citizens

The Centre for International Relations of the Ministry of Education of the Republic of Belarus