-
University
21 Kosmonavtov Boulevard,
Brest, Belarus 224016
Phone number:
+375 162 37‑00‑96
box@brsu.by -
Faculties
-
Education
21 Kosmonavtov Boulevard, Room 217/1, Brest, 224016, Belarus
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Science
21 Kosmonavtov Boulevard, Brest, 224016, Belarus, Room 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by -
International activities
21 Kosmonavtov Boulevard, Academic building № 1, Room 117, Brest, 224016, Belarus
Phone numbers: +375 162 37-01-29
+375 29 21-06-115
int@brsu.by - Services
У БрДУ абмяркавалі пытанні захавання гістарычнай памяці і праблемы краязнаўчых даследаванняў
28.03.2025
27–28 сакавіка на гістарычным факультэце БрДУ прайшла рэспубліканская навуковая канферэнцыя “Гісторыка-культурная спадчына Беларусі: вывучэнне і захаванне”, прысвечаная 80-годдзю нашага ўніверсітэта. У навуковым мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты і выкладчыкі гістарычнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна, навукоўцы Інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі, Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. Куляшова, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, Аньхойскага ўніверсітэта (Кітай), іншых ўстаноў адукацыі, а таксама арганізацый.
На пасяджэннях канферэнцыі і ў яе кулуарах абмяркоўвалася шырокае кола пытанняў вывучэння, захавання і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны: археалагічныя, этнаграфічныя, краязнаўчыя, культуралагічныя даследаванні, асобныя аспекты вывучэння і захавання гістарычнай памяці. Цікавымі былі даклады, прысвечаныя вывучэнню старажытнага Менска, праблемам краязнаўчых даследаванняў, накіраваных на вывучэнне і захаванне матэрыяльнай і нематэрыяльнай гістарычнай спадчыны.
У рамках працы канферэнцыі адбыўся VIII рэспубліканскі вучэбна-метадычны семінар “Вывучэнне і захаванне гісторыка-культурнай спадчыны Берасцейшчыны”, прысвечаны 80-годдзю Перамогі. Навукоўцы-гісторыкі падзяліліся са студэнтамі ўласным вопытам даследавання аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны рэгіёна. У ходзе працы семінара акцэнтавалася ўвага на тым, што кожны чалавек можа зрабіць пэўны ўнёсак у захаванне гісторыка-культурнай спадчыны Бацькаўшчыны.
Гістарычны факультэт
Фота Віталія Юр'евіча і Аксаны Касцючык












