Филологический факультет

 

 

 

Кароткія звесткі

Быў створаны ў Брэсцкім педагагічным інстытуце 1  лістапада 1950 года, першая назва – факультэт мовы і літаратуры. На факультэце працуюць 2 дактары навук, 31 кандыдат навук. Маюць званне дацэнта 30 чалавек, званне прафесара – два. Забяспечанасць кадрамі вышэйшай навуковай кваліфікацыі складае 81%.

Кантактная інфармацыя

Адрас: вул. Міцкевіча, 28, каб.№ 329, 330 г. Брэст, 224016

Тэлефоны: (+375 162) 21-71-03, (+375 162) 21-64-62

Электронны адрас: philolog@brsu.brest.by

Дэканат

Сянькевіч Таццяна Васільеўна

дэкан, 

кандыдат філалагічных навук, дацэнт,

тэл. 21-71-03

Яўдошына Ларыса Іванаўна

намеснік дэкана па вучэбнай працы,

дацэнт, кандыдат філалагічных навук,

тэл. 21-64-62

Шчэрба Святлана Мікалаеўна

намеснік дэкана па выхаваўчай працы,

дацэнт, кандыдат філалагічных навук,

тэл. 21-64-62

Якубук Наталля Раманаўна

намеснік дэкана па навуковай працы,

дацэнт, кандыдат філалагічных навук,

тэл. 21-64-62

 

 

сакратар,

тэл. 21-71-03

 

Алейнiк Iна Мiхайлаўна

спецыяліст па арганізацыі і забеспячэнні адукацыйнага працэсу,

тэл. 21-64-62

Кафедры і іншыя падраздзяленні

Спецыяльнасці

Дзённая форма навучання

1-23 01 08 «Журналістыка (па накірунках)»

Накірунак спецыяльнасці: 1-23 01 08-01 «Журналістыка (друкаваныя СМІ)»

Спецыялізацыя 1-23 01 08-01 01 «Перыядычны друк»

D1-21 05 01 «Беларуская філалогія (па накірунках)»

Накірунак спецыяльнасці:

1-21 05 01-01 «Беларуская філалогія (літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць)»

Спецыялізацыі:

1-21 05 01 01-01 «Мовазнаўства»

1-21 05 01 01-01 «Літаратуразнаўства»

А1-020303 «Беларуская мова і літаратура. Замежная мова (англійская)» (4 курс)

D1-21 05 02 «Руская філалогія (па накірунках)»

Накірунак спецыяльнасці: 1-21 05 02-01 «Руская філалогія (літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць)»

Спецыялізацыі:

1-21 05 01 02-01 «Мовазнаўства»

1-21 05 01 02-01 «Літаратуразнаўства»

А1-020304 «Руская мова і літаратура» (5 курс)

Дадатковая спецыяльнасць:

  • 1-020304-02 «Руская мова і літаратура. Замежная мова (англійская)»

А1-020304 «Руская мова і літаратура. Замежная мова (англійская)» (1-4 курсы)

Завочная форма навучання

1-23 01 08 «Журналістыка (па накірунках)»

Накірунак спецыяльнасці: 1-23 01 08-01 «Журналістыка (друкаваныя СМІ)»

Спецыялізацыя 1-23 01 08-01 01 «Перыядычны друк»

1-02 03 01 «Беларуская мова і літаратура»

1-02 03 02 «Руская мова і літаратура»

Пералік спецыялізаваных модуляў па выбары студэнтаў на 2016–2017 навучальны год

Для студэнтаў 2 курса (усіх спецыяльнасцей): "Сучасныя палітычныя эліты" ці "Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны)".

Для студэнтаў 4 курса (усіх спецыяльнасцей): "Карпаратыўная этыка" ці "Сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь".

Для студэнтаў 5 курса (усіх спецыяльнасцей): "Дзяржаўная эканамічная палітыка" ці "Гендарная сацыялогія".

 

Апісанне спецыялізаваных модуляў:

Спецыялізаваны модуль "Сучасныя палітычныя эліты"

Спецыялізаваны модуль "Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны)"

 

АБІТУРЫЕНТУ! 
ПРАГРАМА ДЛЯ ЎСТУПНЫХ ВЫПРАБАВАННЯЎ. 

Руская літаратура 

Беларуская літаратура
 

 

Падрабязная iнфармацыя

Філалагічная адукацыя ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С.Пушкіна з’яўляецца адной з прыярытэтных з першых дзён яго адкрыцця. На працягу 70 гадоў яе атрымалі каля дзесяці тысяч студэнтаў, многія з якіх сталі потым вядомымі ў краіне спецыялістамі: настаўнікамі, пісьменнікамі, выкладчыкамі ВНУ, журналістамі, літаратуразнаўцамі, моваведамі, кіраўнікамі дзяржаўных органаў і ўстаноў.

У далёкі 1945 год на гісторыка-філалагічнае аддзяленне настаўніцкага інстытута прыйшло 27 студэнтаў, якія за два гады навучання атрымалі права выкладання ў школе беларускай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры, гісторыі. Аддзяленне размяшчалася ў памяшканні былой гімназіі імя Р.Траўгута. Студэнты і выкладчыкі жылі, вучыліся і працавалі ў адным будынку.

Аддзяленнем у 40-ыя гады кіраваў Міхаіл Юр’евіч Дуброўскі – выкладчык беларускай літаратуры, член Саюза пісьменнікаў. У розныя гады аддзяленнем, потым факультэтам кіравалі: М.М. Моладаў, П.Ф. Шляхтуноў, Р.Л. Маслюкоў, Л.П. Смальянова, А.А. Майсейчык, В.Я. Зарэцкая, Ю.В. Паталкоў, М.М. Аляхновіч, У.А. Сенькавец, З.П. Мельнiкава.

Выкладанне профільных дысцыплін на аддзяленні напачатку забяспечвала адна філалагічная кафедра, якая аб’ядноўвала выкладчыкаў усіх мовазнаўчых і літаратуразнаўчых дысцыплін. Узначальваў яе І.І. Зянько. Выкладчыкаў не хапала, многія дысцыпліны не выкладаліся.

З 1 лістапада 1950 года ўтвараецца самастойны факультэт мовы і літаратуры, на які было набрана 50 чалавек. Дэканам факультэта быў назначаны М.М. Моладаў. З гэтага часу пачалі ўтварацца самастойныя кафедры: беларускай літаратуры, беларускай мовы, рускай мовы, рускай і замежнай літаратуры.

 Навуковая дзейнасць

Навуковая праца на факультэце вядзецца сістэмна, на філфаку працуе навуковая лінгвадыдактычная школа, якую заснавала прафесар Г.М. Малажай (зараз школай кіруе дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства і дыялекталогіі М.М. Аляхновіч).

Кафедральныя калектывы факультэта працуюць над 5 тэмамі, фінансуемымі Міністэрствам адукацыі:

“Слова, гісторыя, культура ў нацыянальнамоўнай прасторы пісьменнікаў Берасцейшчыны” (№ ДР 20140203, 03.01.2014–31.12.2015) – кафедра беларускага мовазнаўства і дыялекталогіі, кіраўнік тэмы кандыдат філалагічных навук С.Ф. Бут-Гусаім;

“Гаворкі Брэсцка-Пінскага Палесся(БПП): лінгвакультуралагічны аспект” (№ ДР 20140201, 03.01.2014–31.12.2015) – кафедра беларускага мовазнаўства і дыялекталогіі, кіраўнік тэмы кандыдат філалагічных навук М.М. Аляхновіч;

“Адаптацыя класічных паэтычных жанраў і жанравых форм у беларускай літаратуры другой паловы ХХ – пачатку ХХІ стст.” (№ ДР 20140202 ад 12.02.2014 г, 2014–2015 гг.) – кафедра беларускага літаратура­знаўства, кіраўнік тэмы кандыдат філалагічных навук У.А. Сенькавец;

Белорусская литература и национальная типология миропонимания (белорусский тип экзистенции, системно-ценностные коды литературы и культуры) в контексте духовно-морального развития общества и всемирного художественного процесса (№ ДР 20140199 ад 14.03.2014 г., 2014–2015 гг.) – кафедра беларускага літаратура­знаўства, кіраўнік тэмы доктар філалагічных навук З.П. Мельнікава;

“Системно-типологические параметры кодов мифопоэтической картины мира белорусов (по фольклорным записям ХІХ–нач. ХХІ вв.)” (№ ДР 20140200 ад 14.03.2014 г., 2014–2015 гг.) – кафедра беларускага літаратуразнаўства, кіраўнік тэмы доктар філалагічных навук І.А. Швед.

Акрамя таго, 4 тэмы, разлічаныя на два гады выканання, выйгралі ў 2011 годзе конкурс навукова-даследчых праектаў, якія забяспечваюць вакарыстанне вынікаў у вучэбна-выхаваўчым працэсе, эканамічнай і сацыяльнай сферах БрДУ імя А.С. Пушкіна (пратакол № 6 ад 14.01.2011 г.):

“Свет мастацкага твора: спецыфіка аналізу твораў беларускай літаратуры розных жанраў” – кафедра беларускага літаратура­знаўства, кіраўнік тэмы доктар філалагічных навук З. П. Мельнікава;

“Экспрэсіўныя моўныя адзінкі ў дыялектным і літаратурным кантэксце” – кафедра беларускага мовазнаўства і дыялекталогіі, кіраўнік тэмы кандыдат філа­ла­гічных навук В. М. Касцючык;

“Фарміраванне моўнай, камунікатыўнай і сацыякультурнай кампетэнцыі замежных навучэнцаў: стратэгіі, спосабы, сродкі” – кафедра агульнага і рускага мовазнаўства, кіраўнік тэмы кандыдат філалагічных навук Н. М. Гу­рына;

“Жанрава-стылявыя працэсы ў вялікіх і малых апавядальных формах у беларуска-рускім полікультурным кантэксце ХХ–ХХІ стагоддзяў (раман, апавяданне)” – кафедра тэорыі і гісторыі рускай літа­ра­туры, кіраўнік тэмы кандыдат філалагічных навук Т.В. Сянькевіч.

Маюць нумар дзяржрэгістрацыі тэмы:

Слова і фразеалагізм у дыялектным і літаратурным кантэксце” (01.11.2013–31.12.2016, дата рэгістрацыі 06.11.2013, другая палова дня, № ДР 20132386) – кафедра беларускага мовазнаўства і дыялекталогіі, кіраўнік тэмы кандыдат філалагічных навук Т.А. Кісель.

Стратегии жанрового развития русской литературы в мировом историко-культурном контексте”(01.03.2013–31.03.2016, дата рэгістрацыі 26.04.2013, другая палова дня, № ДР 20130502) – кафедра тэорыі і гісторыі рускай літаратуры, кіраўнік тэмы кандыдат філалагічных навук Т.В. Сянькевіч;

Жанровая система современных отечественных СМИ: проблемное поле, специфика публицистического дискурса (2014–2017, дата рэгістрацыі 03.02.2014, другая палова дня, № ДР 20140084) – кафедра журналістыкі, кіраўнік тэмы кандыдат філалагічных навук Л.В. Скібіцкая;

“Даследаванне славянскіх моў у святле актуальных навуковых парадыгм” (другая палова дня, тэрмінам на два з паловай гады, № ДР 20115464) – кафедра агульнага і рускага мовазнаўства, кіраўнік тэмы кандыдат філалагічных навук В.Б. Пераход.

У 2015-2016 навучальным годзе кафедрамі факультэта было арганізавана 11 навуковых канферэнцый, 4 з іх міжнароднага ўзроўню.

Студэнцкая навуковая праца

На факультэце працуе студэнцкае навуковае таварыства, у складзе якога налічваецца каля 18 даследчых груп пад кіраўніцтвам выкладчыкаў факультэта. Таварыства актыўна ўдзельнічае ў арганізацыі штогадовых красавіцкіх студэнцкіх навукова-практычных канферэнцый, якія з 2004–2005 н.г. набылі статус міжнародных. Па выніках канферэнцый выдаецца зборнік навуковых прац студэнтаў факультэта пад назвай “Станаўленне”, з 2009 г. – “Слова ў мове, маўленні, тэксце”. У Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі маладых філолагаў “Слова ў мове, маўленні, тэксце” кожны год прымаюць удзел больш за 300 чалавек. Маштабную студэнцкую канферэнцыю "Класіка і сучаснасць" арганізуе кожны год кафедра тэорыі і гісторыі рускай літаратуры.

Пад кіраўніцтвам доктара навук І.А. Швед эфектыўна працуе вучэбная фальклорна-краязнаўчая лабараторыя.

Штогод ў Рэспубліканскім аглядзе-конкурсе ўдзельнічае не менш за 3 студэнцкія навуковыя працы, усе адзначаюцца дыпломамі І, ІІ, ІІІ катэгорыі.

Студэнты факультэта прымаюць актыўны ўдзел у рэспубліканскіх і міжнародных навуковых канферэнцыях  у Беларусі, а таксама у Расіі і Польшчы.

Мiжнародныя сувязi

Факультэт падтрымлівае цеснае супрацоўніцтва з кафедрай гісторыі літаратуры Акадэміі Падляскай у Седліцы (Рэспубліка Польшча); Люблінскім універсітэтам імя М.Кюры-Сладоўскай; Беластоцкім універсітэтам; Смаленскім дзяржаўным універсітэтам; Чарнавіцкім універсітэтам; Валынскім універсітэтам (Украіна); кафедрай ўсходнеславянскай і балтыйскай філалогіі Будапешцкага універсітэта Этвеша Лоранда (Венгрыя) і некаторымі іншымі.

Другі накірунак міжнароднага супрацоўніцтва – узаемадзеянне з польскімі і расійскімі дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі. Пры падтрымцы пасольства Расійскай Федэрацыі быў адкрыты Рускі культурна-асветны цэнтр імя А.С. Пушкінаю Генеральнае консульства РФ у Брэсце было ў ліку арганізатараў Пушкінскага фестывалю «Друзья, прекрасен наш союз…», ініцыіраванага кафедрай тэорыі і гісторыі рускай літаратуры.

У 2007–2015 гадах 14 студэнтаў філалагічнага факультэта навучаліся ў замежных ВНУ па праграме акадэмічнай мабільнасці “Эразмус Мундус”: у Вільнюскім універсітэце (Літва), Гуманітарнай Акадэміі імя Гейштара (Польшча), Універсітэце г. Балонья (Італія), Блізкаўсходнім тэхнічным універсітэце г. Анкара (Турцыя), універсітэце Дэуста (г. Більбао, Іспанія), Салонікі (Грэцыя). Магістратуру ў Польшчы, Іспаніі, Турцыі і Славакіі закончылі пяцёра нашых выпускнікоў.

На філалагічным факультэце навучаюцца замежныя студэнты з Туркменістана, Паўднёвай Карэі, ЗША, Украіны і Расіі.

У 2011–2012 навучальным годзе па праграме акадэмічнай мабільнасці “Эразмус Мундус” на нашым факультэце навучаліся студэнтка з Германіі і магістрант з Італіі. У 2014–2015 навучальным годзе – дактарант з Польшчы і магістрант з Бельгіі. У 2015 годзе магістратуру на філалагічным факультэце паспяхова закончылі 7 грамадзян Кітая і 2 навучэнкі з Турцыі. Працягвае навучанне магістрант з ЗША.

Ідэалагічная і выхаваўчая праца са студэнтамi

У гэтым накірунку на факультэце назапашаны вялікі вопыт. Інтэнсіўнасці і эфектыўнасці выхаваўчай працы спрыяе сам змест філалагічнай адукацыі: вывучэнне мовы і літаратуры – традыцыйная, правераная стагоддзямі форма выхавання. Але літаратурныя вечарыны, сустрэчы з пісьменнікамі і прэзентацыі новых кніг – толькі невялікая частка сістэмы ідэалагічнай і выхаваўчай працы.

Удасканальваецца інфармацыйная прастора факультэта, акрамя традыцыйных сценгазет па выніках летніх практык, да юбілеяў пісьменнікаў і вучоных і інш., у калідорах філфака можна прачытаць інфармацыйны бюлетэнь Рускага цэнтра,  вучэбныя газеты студэнтаў-журналістаў («Vita nostra», «Стремянка», «Филин», «Ракурс» і інш.).

Найбольш прыкметныя мерапрыемствы філалагічнага факультэта – гэта адкрытыя універсітэцкія конкурсы: конкурс мастацкага слова «Таямніцы слова і думкі» (люты) і конкурс аратарскага майстэрства «Мастер слова» (красавік). У 2011 годзе колькасць такіх маштабных мерапрыемстваў павялічылася ўдвая. Удала прайшоў у лютым Фестываль замежных студэнтаў (ініцыятар – кафедра агульнага і рускага мовазнаўства). У маі кафедра тэорыі і гісторыі рускай літаратуры арганізавала Пушкінскі фестываль – сістэму мерапрыемстваў, сярод якіх адкрыты конкурс чытальнікаў, адкрыты сцэнічны конкурс і інш. з удзелам замежных гасцей, школьнікаў і студэнтаў Брэсцкай вобласці. Гэтыя мерапрыемствы сталі традыцыйнымі.

Выходзіць за межы філалагічнага факультэта шэраг іншых мерапрыемстваў: Міжфакультэцкі фестываль “Неруш роднага слова”, Дні беларускай літаратуры, Тыдзень польскай мовы і культуры, Дні маладзёжнай творчасці “Наш Пушкін”, Міжфакультэцкія Дні славянскай пісьменнасці і г. д.

З 2008 года ў апошнюю суботу чэрвеня праходзіць Вечар сустрэчы з выпускнікамі філалагічнага факультэта.

Асаблівую ролю ў сістэме выхаваўчай працы факультэта адыгрываюць органы студэнцкага самакіравання: ССС, прафсаюзнае бюро студэнтаў, СНТ, камітэт БРСМ. Акрамя пытанняў сацыяльнай абароны студэнтаў, прафбюро займаецца арганізацыяй дзяжурства на факультэце, суботнікаў, дабрачынных акцый. ССС арганізуе на факультэце святы, вечар сустрэчы з выпускнікамі, урачыстасць уручэння дыпломаў і г. д. Добрая школа выхавання – педагагічны атрад “Ветразі”, ім кіруе дацэнт кафедры журналістыкі В.М. Смаль. На факультэце таксама працуюць 2 валанцёрскія атрады.

Выхаваўчыя мерапрыемствы праходзяць не толькі ў вучэбным корпусе, але і ў інтэрнаце. Вядзецца праца і з бацькамі – праз бацькоўскія сходы, тэлефонныя размовы, лісты.  


МІЖФАКУЛЬТЭЦКІ ВУЧЭБНЫ КАБІНЕТ

Вучэбны кабінет заснаваны ў верасні 2005 года як міжкафедральны. Кабінет садзейнічаў забеспячэнню вучэбнага працэсу, навукова-даследчай і ідэйна-выхаваўчай работы філалагічнага факультэта, а таксама іншых факультэтаў, на якіх выкладаюцца дысцыпліны філалагічнага профілю. Вучэбны кабінет ажыццяўляе бібліятэчнае і інфармацыйна-бібліяграфічнае абслугоўванне студэнтаў, выкладчыкаў і супрацоўнікаў універсітэта, аказвае вучэбна-метадычную кансультатыўную дапамогу студэнтам у падборы матэрыялаў для напісання рэфератаў, курсавых і дыпломных работ. Фонд вучэбнага кабінета налічвае звыш 10 тысяч адзінак кніг, вучэбна-метадычных дапаможнікаў і перыядычных выданняў па профілях факультэта.

У сакавіку 2015 года кабінет быў рэарганізаваны ў міжфакультэцкі і абслугоўвае студэнтаў філалагічнага, псіхолага-педагагічнага і сацыяльна-псіхалагічнага факультэтаў.

Планы практычных заняткаў, тэматыка кантрольных, курсавых і дыпломных работ, пытанні да экзаменаў і залікаў, вучэбна-метадычныя комплексы па чытаемых дысцыплінах і педагагічных практыках прадстаўлены як у друкаванай форме, так і ў электронным варыянце. У чытальнай зале  вучэбнага кабінета адначасова могуць займацца  40 наведвальнікаў.

Кабінет рыхтуе выставы, прысвечаныя памятным датам, юбілеям  пісьменнікаў, тэматычныя экспазіцыі “Кніжныя навінкі”, “Табе, першакурснік”, “У дапамогу студэнту-практыканту”, “Выкладчыкі ў друку” і інш.

Электронны адрас:  E-mail: philolog324@brsu.brest.by

Склад супрацоўнікаў кабінета:

Здановіч Валянціна Віктараўна – вядучы лабарант вучэбнага кабінета

Данілюк Людміла Юр'еўна– лабарант I катэгорыі

Лышчык Ганна Віктараўна – лабарант ІІ катэгорыі

Кішкевіч Ірына Віктараўна – лабарант I катэгорыі