Літаратурная вечарына "Народныя галасы Берасцейшчыны: мастацтва, культура, фальклор"

20 верасня 2011 года ў БрДУ імя А.С. Пушкіна адбылася літаратурная вечарына "Народныя галасы Берасцейшчыны: мастацтва, культура, фальклор". Яе арганізатарамі выступілі студэнты першага курса філалагічнага факультэта, якія вучацца на спецыяльнасці “Журналістыка”.

Падчас вечарыны праводзіліся цікавыя завочныя падарожжы па Берасцейшчыне. Усе прысутныя і госці свята мелі магчымасць пазнаёміцца з культурнымі, фальклорнымі традыцыямі роднага краю, народнымі песнямі і танцамі, прыняць удзел у конкурсах і віктарынах.

Кафедра беларускага літаратуразнаўства

Поделиться: