Яна Буцкевіч паверыла ў сябе!

7 снежня 2011 года ва ўніверсітэце адбыўся конкурс "Павер у сябе!" на званне "Студэнт года". Абсалютным пераможцам стала студэнтка III курса псіхолага-педагагічнага факультэта Яна Буцкевіч (на фота).

Пераможцамі ў намінацыях сталі:

Ганна Пруднікава, студэнтка IV курса факультэта замежных моў – “Светлая галава”;

Ганна Свячко, студэнтка IV курса гістарычнага факультэта – “Эрудыт і інтэлектуал”;

Віталій Казлоў, студэнт IV курса матэматычнага факультэта – “Лепшы праэкт”;

Кацярына Басалай, студэнтка III курса біялагічнага факультэта – ”Гарманічная асоба”;

Станіслаў Гецольд, студэнт IV курса філалагічнага факультэт – “Годны пераемнік”;

Вольга Хоражава, студэнтка III курса юрыдычнага факультэта – “За ўменне ўвайсці ў вобраз”;

Крысціна Шынкевіч, студэнтка III курса фізічнага факультэта – “За глыбіню меркаванняў”;

Станіслаў Барышны, студэнт III курса геаграфічнага факультэта – “Узыходзячая зорка”;

Вольга Дарапей, студэнтка IV курса сацыяльна-педагагічнага факультэта – ”Перспектыўны спецыяліст”;

Сяргей Галавій, студэнт IV курса факультэта фізічнага выхавання – “Прыемнае знаёмства”.

Віншуем пераможцу і намінантаў конкурса!

Аддзел выхаваўчай работы з моладдзю

Поделиться: