Спартландыя «Вясёлыя старты»

12 мая 2015 года ДУА «Дзівінскі дзіцячы дом» наведалі студэнты-актывісты 1-4 курсаў факультэта замежных моў, фізічнага выхавання, а таксама біялагічнага, сацыяльна-педагагічнага, псіхалагічнага факультэтаў, педагог-псіхолаг і педагог сацыяльнага аддзела выхаваўчай працы з моладдзю.

У гэты майскі сонечны дзень адбылася спартландыя «Вясёлыя старты». 3 каманды («Кока-кола», «Тарнада», «Ювентус») актыўна спаборнічалі ў эстафетах, дзе паказалі выдатныя вынікі ў спаборніцтвах не толькі на хуткасць і спрыт, але і на кемлівасць. Больш за ўсё дзецям спадабаўся «Конкурс капітанаў», дзе яны стралялі па мішэнях са страйкбольнай зброі.

Барацьба за перамогу была напружанай, але ў гэты дзень перамагла дружба. Каманды былі ўзнагароджаны ў намінацыях «Вясёлыя старты», «З хуткасцю святла», «Спартыўная дасканаласць», кожнаму ўдзельніку студэнты ўручылі медаль «Ты лепшы!» і памятны падарунак. Мерапрыемства скончылася эмацыйнымі зносінамі з выхаванцамі дзіцячага дома за салодкім сталом.

Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю

Поделиться: