Трэнінг-практыкум - V

03.10.2018 г. студэнты 4-га курса спецыяльнасці "Гісторыя (археалогія)" выбраліся на чарговы трэнінг-практыкум. Станіслаў Даніленка і Андрэй Буга, якія ўжо мелі вопыт валанцёрскай працы на археалагічных помніках Берасцейшчыны, пазнаёміліся з ходам рэстаўрацыйных прац Косаўскага палаца і ўзялі ўдзел у архітэктурна-археалагічных даследаваннях тэатральнага корпуса Ружанскай рэзідэнцыі Сапег. Задачай студэнтаў было: зачыстка профіляў у архітэктурных "захватках" пры падмурках тэатральнага корпуса; фіксацыя стратыграфічных асаблівасцяў культурных напластаванняў уздоўж усходняга фасаду тэатральнага корпуса; збор археалагічнага матэрыялу ў пашкоджаным у ходзе земляных прац культурным пласце. Важнай задачай студэнтаў быў маніторынг аб'ектыўнага стану захавання цэнтральнага будынка рэзідэнцыі і рэшткаў заходняга корпусу. Быў зроблены агляд руін цэнтральнага палацу, звернута ўвага на канструктыўныя асаблівасці памяшканняў і падвалаў. Былі абмеркаваныя перспектывы далейшага вывучэння гэтага ўнікальнага архітэктурна-археалагічнага комплекса і магчымага ўдзелу ў іх студэнтаў-валанцёраў гістарычнага факультэта.