Панько Аляксандр Данілавіч

кандыдат гістарычных навук, дацэнт

Кароткая біяграфія

Нарадзіўся 24 чэрвеня 1976 г. у г.Маларыта Брэсцкай вобласці. З 1983 па 1993 гг. вучыўся ў сярэдняй школе №1 г.Маларыта.  У 1998 г. закончыў Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці “Гісторыя і сацыяльная педагогіка”. З 1998 па 2000 гг. працаваў навуковым супрацоўнікам мемарыяла “Брэсцкая крэпасць-герой”.

З 2003 па 2007 гг. працаваў у Палескім аграрна-экалагічным інстытуце НАН Беларусі на пасадах загадчыка патэнтна-ліцэнзійнай дзейнасці  і старэйшага навуковага супрацоўніка.

З 2007 г. працуе ў Брэсцкім дзяржаўным ўніверсітэце імя А.С.Пушкіна. 2007–2009 гг. – дацэнт кафедры сацыяльна-эканамічнай геаграфіі і турызму. 2009–2011 – загадчык вышэйназванай кафедры. 2011–2012 – дырэктар Інстытута павышэння кваліфікацыя і перападрыхтоўкі БрДУ імя А.С.Пушкіна.

З верасня 2012 г. – дацэнт кафедры сацыяльна-эканамічнай геаграфіі і турызму, намеснік дэкана геаграфічнага факультэта па навуковай працы.

Навуковая дзейнасць

Аўтар больш чым 70 навуковых, метадычных і папулярных выданняў і артыкулаў, сярод якіх калектыўная манаграфія “Муховец: энциклопедия малой реки” (2006), калектыўны падручнік «Экологические туры: разработка и продвижение» (2011), дапаможнік “История путешествий и туризма” (2011), турысцкі пуцевадзіцель “Неоткрытый Восток: Бяла-Подляска – Брест” (2008) і інш.

У 2000–2003 гг. навучаўся ў аспірантуры Львоўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Івана Франка. Кандыдат гістарычных навук (2004). У 2012 г. прысвоена званне дацэнт па спецыяльнасці “Турызм”.

Навуковыя інтарэсы

Краязнаўства, культурная спадчына, тэхналогіі абслугоўвання турыстаў, навуковыя аспекты актыўнага турызму, праектный мэнеджмент.

Міжнародная дзейнасць  

За перыяд з 2005 па 2013 гг. з’яўляўся ўдзельнікам (каардынатар, эксперт, кансультант) больш 20 міжнародных праектаў, фінансаваных Еўрапейскім Саюзам, ПРААН, ЯТФ, урадамі Польшчы і Нарвегіі.

2008–2009 – каардынатар праекту “Тры Палессі – сумесная стратэгія аховы і экалагічнага выкарыстоўвання прыроднай спадчыны польска-беларуска-украінскага памежжа” (Праграма CBC PL-BY-UA 2004–2006), сааўтар метадычнага дапожніка і выніковай стратэгіі.

2010–2011 – эксперт праекту “Еўрапейскае супрацоўніцтва на карысць развіцця экалагічнага турызму ў Еўрарэгіёне Буг” (Праграма Трансгранічнага партнёрства).

2012–2014 – каардынатар праекту “Веласіпедны маршрут – слядамі прыбужскіх таямніц” (Праграма CBC PL-BY-UA 2007–2013).

Выкладаемыя дысцыпліны

Экскурсазнаўства

Гісторыя падарожжаў і турызму

Геаграфія турызму і рэкрэацыі Беларусі

Краязнаўства і асновы музеезнаўства

Стажыроўкі

Варшаўскі ўніверсітэт (Польша, ліпень 2001)

Універсітэт імя Мацея Бела (Славакія, лістапад 2010)

Эканамічны ўніверсітэт Прагі (Чэхія, красавік 2013)