кандыдат гістарычных навук, дацэнт
Кароткая біяграфія
Нарадзіўся 24 чэрвеня 1976 г. у г.Маларыта Брэсцкай вобласці. З 1983 па 1993 гг. вучыўся ў сярэдняй школе №1 г.Маларыта. У 1998 г. закончыў Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці “Гісторыя і сацыяльная педагогіка”. З 1998 па 2000 гг. працаваў навуковым супрацоўнікам мемарыяла “Брэсцкая крэпасць-герой”.
З 2003 па 2007 гг. працаваў у Палескім аграрна-экалагічным інстытуце НАН Беларусі на пасадах загадчыка патэнтна-ліцэнзійнай дзейнасці і старэйшага навуковага супрацоўніка.
З 2007 г. працуе ў Брэсцкім дзяржаўным ўніверсітэце імя А.С.Пушкіна. 2007–2009 гг. – дацэнт кафедры сацыяльна-эканамічнай геаграфіі і турызму. 2009–2011 – загадчык вышэйназванай кафедры. 2011–2012 – дырэктар Інстытута павышэння кваліфікацыя і перападрыхтоўкі БрДУ імя А.С.Пушкіна.
2012 -2015 гг. – дацэнт кафедры сацыяльна-эканамічнай геаграфіі і турызму, намеснік дэкана геаграфічнага факультэта па навуковай працы.
2017 - 2020 г. - загадчык кафедры турызму і краіназнаўства, з 2021 - дацэнт.
Навуковая дзейнасць
Аўтар больш чым 100 навуковых, метадычных і папулярных выданняў і артыкулаў, сярод якіх калектыўная энцыклапедыя "Брэст.1000" (2019), калектыўная манаграфія “Муховец: энциклопедия малой реки” (2006), калектыўны падручнік «Экологические туры: разработка и продвижение» (2011), дапаможнік “История путешествий и туризма” (2011), турысцкі пуцевадзіцель “Неоткрытый Восток: Бяла-Подляска – Брест” (2008) і інш.
Аўтар ЭУМК “История путешествий и туризма”, "Туристско-оздоровительная деятельность", практыкума "Менеджмент инновационных проектов", метадычных рэкамендацый "Учебные практики по рекреационно-оздоровиетельному, туристско-спортивному и водному походам".
У 2000–2003 гг. навучаўся ў аспірантуры Львоўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Івана Франка. Кандыдат гістарычных навук (2004). У 2012 г. прысвоена званне дацэнт па спецыяльнасці “Турызм”.
Навуковыя інтарэсы
Краязнаўства, культурная спадчына, тэхналогіі абслугоўвання турыстаў, навуковыя аспекты актыўнага турызму, мэнеджмент некамерцыйных праектаў.
Міжнародная дзейнасць
За перыяд з 2005 па 2021 гг. з’яўляўся ўдзельнікам (каардынатар, эксперт, кансультант) больш 30 міжнародных праектаў, фінансаваных Еўрапейскім Саюзам, ПРААН, ЯТФ, урадамі Польшчы і Нарвегіі.
2008–2009 – каардынатар праекту “Тры Палессі – сумесная стратэгія аховы і экалагічнага выкарыстоўвання прыроднай спадчыны польска-беларуска-украінскага памежжа” (Праграма CBC PL-BY-UA 2004–2006), сааўтар метадычнага дапожніка і выніковай стратэгіі.
2010–2011 – эксперт праекту “Еўрапейскае супрацоўніцтва на карысць развіцця экалагічнага турызму ў Еўрарэгіёне Буг” (Праграма Трансгранічнага партнёрства).
2012–2014 – каардынатар праекту “Веласіпедны маршрут – слядамі прыбужскіх таямніц” (Праграма CBC PL-BY-UA 2007–2013).
2019-2021 - каардынатар праекту "Свабодны доступ да медыцынскіх паслуг у трансгранічным рэгіёне" (Праграма CBC PL-BY-UA 2014–2020).
Выкладаемыя дысцыпліны
Экскурсазнаўства
История путешествий и туризма
Турызм у Беларусі
Менеджмент инновационных проектов
Стажыроўкі
Варшаўскі ўніверсітэт (Польша, ліпень 2001)
Універсітэт імя Мацея Бела (Славакія, лістапад 2010)
Эканамічны ўніверсітэт Прагі (Чэхія, красавік 2013)