Ул.П.Люкевіч: “У нашых каманд па міні-футболе моцны патэнцыял”

У адкрытым чэмпіянаце г.Брэста па міні-футболе наш ўніверсітэт прадстаўляюць дзве каманды – “Спартфак” і “Прамтэхніка-БрГУ”. Сваімі ўражаннямі ад першага сезону “Прамтэхнікі”, праблемамі і цяжкасцямі, без якіх, на жаль, нікуды, а таксама планамі на будучыню падзяліўся ментар міні-футболу, дацэнт кафедры спартыўных дысцыплін БрДУ імя А.С.Пушкіна Уладзімір Паўлавіч Люкевіч.

Уладзімір Паўлавіч, як Вы ацэньваеце выступленне "Прамтэхнікі-БрДУ" у гэтым сезоне? Ці вылучылі Вы кагосьці персанальна?

– Па выніках сезону выступленне было не проста паспяховым, а вельмі паспяховым. Перш за ўсё, гэта вынікае з таго, што практычна ўсе футбалісты – студэнты першага і другога курсаў, за некаторым выключэннем. Сярод 32 сапернікаў нам удалося дасягнуць выхаду ў паўфінал – гэта значная падзея. Удзельнікі каманды, якія прыехалі з розных раёнаў Брэсцкай вобласці вучыцца ў нашай навучальнай установе, упершыню ў жыцці атрымалі практыку спартыўнай барацьбы і гульні на вынік – таго, з чым ніколі не сутыкаліся. Нечакана выявіліся студэнты, якія ўмеюць гуляць у міні-футбол, з фізіка-матэматычнага і псіхолага-педагагічнага факультэтаў. Магу адзначыць галкіпера Аляксея Мешчанінава (фізіка-матэматычны факультэт), капітана Сяргея Калешка, Віталія Іванюка, Ягора Піцыка (усе – з факультэта фізічнага выхавання). Ягор – другі бамбардзір спаборніцтва, ён забіў 20 галоў на працягу ўсяго турніра.

Што не атрымалася ў першым паўфінальным матчы супраць каманды "Лагуна"?

– Не атрымалася шмат чаго, калі сур’ёзна да гэтага падыходзіць. Самая галоўная праблема ў другой частцы турніра – тое, што на перыяд сесіі студэнты з іншых месцаў пражывання раз'язджаліся па дамах. Банальна парушаўся працэс трэніровак. Адносіны з боку кіраўніцтва ФК “Дынама-Брэст”, якое забараняе нашым студэнтам гуляць у міні-футбол, таксама адыгралі вялікую ролю. Невядома, якімі рэгулятыўнымі дакументамі яны кіруюцца.

Ці цяжка матываваць футбалістаў да матчаў?

– Матывацыя – такая спецыфічная рэч, якая патрабуе канкрэтыкі ў кожным футбольным матчы. На адной матывацыі “выехаць” вельмі цяжка. Трэба развіваць пэўныя здольнасці і ўменні. Таму гаварыць пра цяжкасці матывацыі можна толькі ўмоўна. У студэнтаў вялікія рэзервы, бо яны толькі вучацца.

Паядынкі супраць якой каманды запомніліся Вам больш за ўсё?

– Матч з моцнай камандай ФК “МЧС”, калі для выхаду патрабаваўся пасляматчавы пенальці. Менавіта тут і праявіўся моцны патэнцыял каманды.

Не за гарамі другая палова сезону "летняга" гарадскога чэмпіянату. Вы зноў будзеце каардынаваць две студэнцкія каманды ("Прамтэхніка" і "Спартфак"). Ад якой з іх Вы чакаеце найбольшага поспеха?

– І ад першай, і ад другой. Але галоўная мэта – гэта тое, каб студэнты, якія займаюцца ў групе павышэння спартыўнага майстэрства, маглі рэалізаваць свае ўменні ў сістэме гульнявой дзейнасці, дзе перш за ўсё размова ідзе аб канчатковым выніку.

Якія змены ў студэнцкім спорце ўвогуле і міні-футболе ў прыватнасці чакаюць студэнтаў у наступным годзе?

– Не магу сказаць пра ўсе віды спорта. Што датычыць міні-футбола, гэта рэарганізацыя чэмпіяната ўніверсітэта, які плануецца праводзіць на працягу ўсяго года на ўзроўні каманды факультэтаў з запрашэннем нашых добрых сяброў – студэнтаў з БрГТУ. Спрабуем таксама стварыць University Futsal League.

Вольга Кавалько,
студэнтка 3-га курса філалагічнага факультэта,
спецыяльнасці “Журналістыка”
,
газета філалагічнага факультэта "Vita Nostra"

Поделиться: