Тыдзень роднай мовы

З 15 па 20 лютага на філалагічным факультэце ў межах Тыдня роднай мовы выкладчыкамі кафедры беларускай філалогіі і студэнтамі спецыяльнасці «Беларуская філалогія» было праведзена шмат мерапрыемстваў.

15 лютага быў праведзены конкурс знаўцаў беларускай мовы «Грані слова». Выконваючы заданні конкурсу, студэнты тлумачылі значэнне безэквівалентнай лексікі, працавалі з сінонімамі, антонімамі, паронімамі, выяўлялі зафіксаваныя ў фразеалагізмах сюжэты Бібліі, славянскай міфалогіі, антычнай літаратуры, ажыццяўлялі пераклад слоў і граматычных канструкцый з рускай мовы на беларускую. Пераможцамі сталі: Вандзіч Валянціна (І месца), Пілецкая Настасся (ІІ месца), Ганчарэвіч Вольга, Шагіна Аляксандра, Клюка Вераніка, Новак Настасся (ІІІ месца).

16 лютага ў Навукова-асветніцкім цэнтры імя У. А. Калесніка праведзена літаратурна-музычная кампазіцыя «Пад зоркай Любові». Увазе прысутных былі прадстаўлены легенды і прыпавесці, вершы А. Міцкевіча, М. Багдановіча, В. Жуковіча, урыўкі з твораў Я. Купалы, І. Шамякіна і інш., музычныя кампазіцыі аб каханні, якія суправаджаліся змястоўнай і з густам аформленай прэзентацыяй.

Акцыя пад эгідай «Шчыра роднай мове» праходзіла 17 лютага. Студэнты першага курса падрыхтавалі цудоўныя букеты, малюнкі з кветкамі, кампазіцыі з выказваннямі пра родную мову, аформілі паштоўкі, напісалі вершы, прысвечаныя роднай мове.

Госцем філфака ў гэты дзень быў В. А. Шклярык, старшы навуковы супрацоўнік аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук, які прэзентаваў фільм «Гаворкі Беларусі». У фільме прагучала жывая беларуская мова з розных рэгіёнаў Беларусі. Інфарматарамі сталі старажылы 19 населеных пунктаў. У фільме акцэнт зроблены як на фанетычныя і граматычныя, так і на лексічныя асаблівасці дыялектаў беларускай мовы. Студэнты пераканаліся, што і сёння гаворкі Беларусі існуюць і захоўваюць свае спецыфічныя адрозненні. Фільм быў зняты падчас рэалізацыі сумеснага з кампаніямі А1 і Onliner праекта «Мова: як гаворыць краіна».

18 лютага быў арганізаваны брэйн-рынг «Мова цікава і займальна», у якім прынялі ўдзел студэнты I курса спецыяльнасці «Беларуская філалогія». Тры каманды праверылі свае веды па фразеалогіі, палеаграфіі, гісторыі слова, паспрабавалі сябе ў вершаскладанні. Мерапрыемства выклікала жывую зацікаўленасць студэнтаў і прадэманстравала высокія інтэлектуальныя сілы.

У гэты ж дзень адбылася прэзентацыя творчасці маладых паэтаў «Маладыя галасы Берасцейшчыны» і імпрэза «Чытаем разам вершы паэтаў Берасцейшчыны». Пра родную мову, зіму, пра каханне напісалі радкі студэнты II і III курсаў беларускай філалогіі:

Вясна! Натхненне душ і мараў.
І песня просіцца ў палёт.
І нават у скептыкаў расстаў
На зачарсцелым сэрцы лёд
. (М. Дзяркач)

Сняжок ідзе, марозна ў лесе,
Даўно не чутна птушак звон.
Застылі дрэвы ў белым снезе.
І да вясны не сыдзе ён
. (А. Харытановіч)

Прагучалі лірычныя вершы М. Пракаповіча, А. Каско, М. Аляхновіча, У. Лебедзева. Свае вершы чыталі Мізерыя К., Мілеўская А., Антановіч М., Сямейка А.

На перапынках студэнты III курса праводзілі бліц-віктарыну «Размаўляем па-беларуску» і майстар-клас «Філалагічны калейдаскоп». Філфакаўцаў «правяралі» на веданне значэнняў слоў, на ўменне пісаць рыфмаваныя вершаваныя радкі па «апорных» словах і інш.

Былі падведзены вынікі V завочнай алімпіяды па беларускай мове для вучняў 10–11 класаў г. Брэста і вобласці. Усяго даслана 882 адказы на заданні алімпіяды. Правільныя адказы на ўсе заданні далі 10 вучняў.

19 лютага праходзіла імпрэза «Ты будзеш звінець, наша родная мова!». На пачатку мерапрыемства былі ўручаны дыпломы пераможцам конкурса «Грані слова». Гучалі песні, вершы пра родную мову беларускіх паэтаў, а таксама аўтарскія студэнцкія.

Дзякуем усім удзельнікам нашых мерапрыемстваў і спадзяёмся на наступныя плённыя сустрэчы!

Кафедра беларускай філалогіі

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Белорусский государственный университет пищевых и химических технологий
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта