Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Жанравая дынаміка і вобразны свет беларускай літаратуры ХХ – пач. ХХІ ст.»

26 кастрычніка 2017 года кафедра беларускай філалогіі правяла рэспубліканскую навукова-практычную канферэнцыю «Жанравая дынаміка і вобразны свет беларускай літаратуры ХХ – пач. ХХІ ст.», прысвечаную 100-годдзю Янкі Брыля і 95-годдзю Уладзіміра Калесніка. У канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі розных навучальных устаноў нашай краіны.

На пленарным пасяджэнні, якое традыцыйна праходзіла ў навукова-асветным цэнтры імя Уладзіміра Калесніка, з навуковымі дакладамі выступілі першы прарэктар ДУА «Брэсцкі абласны інстытут развіцця адукацыі», кандыдат філалагічных навук, дацэнт Рачэўскі Станіслаў РыгоравічРачэўскі Станіслаў Рыгоравіч; доктар філалагічных навук, прафесар кафедры беларускай філалогіі УА «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна» Мельнікава Зоя Пятроўна; кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай філалогіі УА «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна» Ішчанка Галіна Мікалаеўна; магістр філалагічных навук, старшы выкладчык кафедры беларускай філалогіі УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» Тарасава Святлана Мікалаеўна; кандыдат філалагічных навук, дацэнт, старшыня Брэсцкага аддзялення СБП Аляхновіч Мікалай Мікалаевіч.

Сянькевіч Таццяна ВасільеўнаВіталі ўдзельнікаў канферэнцыі дэкан філалагічнага факультэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Сянькевіч Таццяна Васільеўна; лаўрэат абласной прэміі імя У.А. Калесніка ў галіне паэзіі, адказны сакратар Камянецкай раённай газеты «Навіны Камянеччыны», паэтка Настасся Мікалаеўна Нарэйка; вучань, 8 «В» класа ДУА «Сярэдняя школа № 20 г. Брэста» Алемкін Андрэй; вучаніца 7 «Б» класа ДУА «Гімназія № 5 г. Брэста» Назарук Мілена; студэнтка першага курса спецыяльнасці «Беларуская філалогія» Насця Пашкавец.

На канферэнцыі працавала шэсць секцый, на якіх былі заслуханы і абмеркаваны даклады па актуальных праблемах сучаснай філалагічнай навукі. У працы канферэнцыі, акрамя вопытных даследчыкаў мастацкага слова, настаўнікаў школ, прынялі актыўны ўдзел і пачынаючыя навукоўцы: аспіранты, магістранты, студэнты.

Па выніках працы канферэнцыі плануецца выданне зборніка матэрыялаў.

Тэкст і фота Уладзіміра Сенькаўца

Поделиться: