Трэнінг-практыкум VII

24.04.2020 адбыўся чарговы трэнінг для студэнтаў гістарычнага факультэта спецыяльнасці «Гісторыя (археалогія)». Зборная студэнтаў у складзе Рэзнічэнка Мікалая (2 курс), Федарук Дашы (3 курс) і Графа Вадзіма (4 курс) на чале з дацэнтам кафедры гісторыі славянскіх народаў, к.г.н. Башковым А.А. наведалі радавую рэзідэнцыю Райтанаў у в. Грушаўка Ляхавіцкага р-на. Экспедыцыя пазнаёмілася з тапаграфіяй, планіроўкай, станам захаванасці дадзенага архітэктурнага комплекса, а таксама актуальным станам рэстаўрацыйных прац на дадзеным аб’екце. Студэнты ўзялі ўдзел у вывучэнні асаблівасцяў стратыграфіі каля гасподскага дому і ў зборах артэфактаў. У выніку была сабраная значная калекцыя пячной кафлі, тарнага шклянога посуду і шмат фрагментаў дакументаў канца XIX — першай паловы ХХ стст.