Вектар развіцця – у саюзе традыцый і iнавацый – кафедра дашкольнай і пачатковай адукацыі арганізавала Мiжнародны навукова-метадычны семінар

05.11.2026

5 лiстапада адбыўся Мiжнародны навукова-метадычны семiнар «Сучасная пачатковая адукацыя: традыцыi i iнавацыi», арганiзаваны кафедрай дашкольнай i пачатковай адукацыi. Яго асноўная мэта – абмеркаванне актуальных праблем пачатковай адукацыi, iнавацыйных практык, якiя рэалiзуюцца на першай ступенi агульнай сярэдняй адукацыi, абмен навуковымi вынiкамi, даследчым i практычным вопытам, абагульненне i распаўсюджанне перадавога педагагiчнага вопыту. У працы семінара ўдзельнічалі педагогі i будучыя настаўнiкi пачатковых класаў.

З прывітальнымi словамi да ўдзельнікаў семiнара звярнулiся дэкан факультэта педагогiкi i псiхалогii Н.А. Леанюк i загадчык кафедры дашкольнай i пачатковай адукацыi А.Я. Леванюк. Яны адзначылі, што навукова-метадычны семінар з’яўляецца ўнікальнай міжнароднай пляцоўкай для абмену вопытам, абмеркавання рэальных практычных кейсаў, вызначэння вектараў развiцця прафесiйнай кампетэнцыi настаўнiка пачатковых класаў і выразiлi ўпэўненасць у тым, што iдэi, якiя з’явяцца падчас дыскусiй, знойдуць адлюстраванне ў рэальнай педагагiчнай практыцы i паслужаць на карысць будучаму пакаленню.

На пленарным пасяджэннi i тэматычных секцыях абмеркавалi шырокае кола пытанняў, якiя ўваходзяць у iнтэгратыўнае поле сучаснай навукi i школьнай практыкі. Рэалiзацыя аксiяматычнага падыходу ў навучаннi матэматыцы на першай ступенi агульнай сярэдняй адукацыi (доктар педагагiчных навук, прафесар А.М. Сендзер), фармiраванне творчага патэнцыялу студэнтаў на занятках мастацка-эстэтычнага цыклу (кандыдат педагагiчных навук, дацэнт С.М. Калявошкiна, Смаленскi дзяржаўны ўнiверсiтэт), рэканструкцыя традыцыйнага касцюма як сродак выхавання ў малодшых школьнiкаў павагi да нацыянальнай культуры (кандыдат педагагiчных навук Г.А. Папова, Лiпецкi дзяржаўны педагагiчны ўнiверсiтэт iмя П.П. Сямёнава-Цян-Шанскага), асаблiвасцi працы над тэкставай задачай у першым класе (А.У. Валец, сярэдняя школа № 15 г. Баранавiчы), развiццё прыродазнаўчай функцыянальнай граматнасцi праз рашэнне праектных задач на вучэбных занятках (настаўнiк-метадыст В.М. Гiдрэвiч, сярэдняя школа № 9 г. Пiнска), выкарыстанне прыёмаў адукацыйнай кiнезiялогii як сродку iнтэлектуальнага развiцця вучняў пачатковых класаў (настаўнiк-метадыст Т.А. Карнялюк, Раснянская сярэдняя школа Камянецкага раёна), лiчбавыя ІІ-інструменты ў пачатковай школе: аптымiзацыя працы настаўнiка i праектаванне дыдактычных матэрыялаў (В.А. Лашчэўская, сярэдняя школа № 13 г. Брэста iмя В.І. Хована) – гэтым і іншым тэмам надалі ўвагу ўдзельнікі семінара. Таксама адзначылі сучасныя падыходы да выкладання вучэбных прадметаў на першай ступенi агульнай сярэдняй адукацыi, эфектыўныя практыкi фармiравання функцыянальнай граматнасцi малодшых школьнiкаў, iнтэрактыўныя метады i прыёмы ўключэння вучняў у актыўную пазнавальную дзейнасць, вопыт суправаджэння адораных дзяцей. Педагогi актыўна абменьвалiся думкамi, дзялiлiся вопытам, што стварала атмасферу супрацоўнiцтва i прафесiйнага росту. Інтэрактыўныя формы працы семiнара дазволiлi яго ўдзельнiкам апрабаваць новыя метадычныя iнструменты.

Удзельнікі семінара ўпэўнены: падобныя мерапрыемствы дазваляюць не толькi абменьвацца вопытам, але i натхняюць на пошук новых рашэнняў у адукацыйнай сферы.

Кафедра дашкольнай i пачатковай адукацыi

Поделиться: