У БрДУ адбыўся межфакультэцкі мультымедыйны калейдаскоп “Героі Беларусі”

23.04.2026

23 красавіка па ініцыятыве гістарычнага і фізіка-матэматычнага факультэтаў і факультэта прыродазнаўства быў праведзены межфакультэцкі мультымедыйны калейдаскоп “Героі Беларусі”. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёмілісь з жыццёвым, прафесійным і грамадскім шляхам грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё дзяржавы.

У інтэрактыўным фармаце студэнцкая моладзь прадставіла даклады пра Уладзіміра Карвата, Паўла Марыева, Міхаіла Савіцкага, мітрапаліта Філарэта, Андрэя Нічыпорчыка і Мікіту Куконенка, Марыну Васілеўскую. Марыя Драннікава выступіла з паведамленнем пра подзвіг першага героя Беларусі Уладзіміра Карвата. Ілья Ціханюк прадставіў даклад на тэму «Кажам БелАЗ – разумеем Павел Марыеў». Вікторыя Такарчык расказала пра творчасць мастака Міхаіла Савіцкага, Ганна Майсюк – пра духоўнае служэнне Айчыне мітрапаліта Філарэта. Бессмяротным подзвігам Андрэя Нічыпорчыка і Мікіты Куконенка натхніўся Данііл Капылоў. Першай жанчыне-касманаўту Марыне Васілеўскай было прысвечана паведамленне Дар’і Шкуратавай.

Запрошаны эксперт Ганна Тарасаўна Анішчук, якая з’яўляецца старшынёй Брэсцкага гарадскога Савета ветэранаў, падкрэсліла, што подзвіг – гэта самаадданасць на карысць прафесійнай дзейнасці, выратавання жыцця людзей, захавання і развіццё духоўнай спадчыны, адлюстраванне гістарычных падзей і замацаванне іх у мастацтве і памяці пакаленняў. Героі Беларусі і іх уклад у развіццё дзяржавы – гэта узор патрыятызму і любові да Радзімы, стварэння ўмоў для далейшай будучыні нашай Беларусі.

Вікторыя Уладзіміраўна Сушко,
намеснік дэкана па ідэалагічнай
і выхаваўчай працы гістарычнага факультэта

Поделиться: