-
Университет
224016, Республика Беларусь, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21
+375 162 37-00-96 (телефон)
box@brsu.by -
Факультеты
- Абитуриенту
-
Студенту
- Иностранным гражданам
-
Образование
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21, кабинет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Наука
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by -
Международная деятельность
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов 21, учебный корпус № 1, кабинет № 117
+375 162 37-01-29 (телефон)
+375 29 21-06-115 (мобильный телефон)
int@brsu.by - Услуги
У БрДУ адбыўся конкурс, прысвечаны 95-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча і юбілею БрДУ
Адкрыты ўніверсітэцкі конкурс чытальнікаў «Быў. Ёсць. Буду», прысвечаны 95-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча і 80-годдзю Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна, прайшоў 14 лістапада ў актавай зале.
Арганізатарамі свята выступілі філалагічны факультэт, кафедра беларускага і рускага літаратуразнаўства і журналістыкі, аддзел па ідэалагічнай і выхаваўчай працы, служба медыякамунікацый і прафкам студэнтаў БрДУ.
Цёплыя словы і вітанні прысутным адрасавалі прарэктар па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Алена Аляксееўна Бурык і дэкан філалагічнага факультэта Таццяна Васільеўна Сянькевіч. Школьнікі і студэнты выступалі ў дзвюх аддзяленнях: аўтарскім і выканальніцкім. Творы Уладзіміра Караткевіча распачалі праграму, а далей гучалі паэтычныя і празаічныя радкі розных майстроў слова. Вершы, напісаныя ўдзельнікамі мерапрыемства, завяршылі конкурсную частку свята.
Пакуль журы падводзіла вынікі, госці і выступоўцы паслухалі выдатную музычную праграму, падрыхтаваную творчымі калектывамі ўніверсітэта. Завяршылася мерапрыемства ўрачыстым узнагароджваннем пераможцаў.
Дзякуем усім удзельнікам! Да новых сустрэч!
Вольга Мікалаеўна Кавальчук, дацэнт кафедры
беларускага і рускага літаратуразнаўства і журналістыкі
Фота Давіда Асаўца, фізіка-матэматычны факультэт

