-
Университет
224016, Республика Беларусь, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21
+375 162 37-00-96 (телефон)
box@brsu.by -
Факультеты
- Абитуриенту
-
Студенту
- Иностранным гражданам
-
Образование
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21, кабинет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Наука
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by -
Международная деятельность
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов 21, учебный корпус № 1, кабинет № 117
+375 162 37-01-29 (телефон)
+375 29 21-06-115 (мобильный телефон)
int@brsu.by - Услуги
Уручаны першыя ўзнагароды з нагоды 80-годдзя БрДУ
Новы працоўны тыдзень пачаўся са святочнага мерапрыемства. Сёння з нагоды 80-годдзя Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна на ўрачыстым сходзе ўручылі першыя ўзнагароды. «Мне вельмі прыемна пачынаць гэты тыдзень з мерапрыемства, на якім прысутнічаюць многія прадстаўнікі нашага працоўнага калектыву, студэнты і іх бацькі. Сёння мы працягваем традыцыі ўніверсітэта. Дзякуючы вам, паважаныя калегі, наш універсітэт з’яўляецца вядучай установай вышэйшай адукацыі ў рэгіёне, займае дастойнае месца на рэспубліканскай арэне, пра яго ведаюць за мяжой», – сказаў рэктар Юрый Пятровіч Голубеў.
ПАДЗЯКА РЭКТАРА ЎНІВЕРСІТЭТА аб’яўлена:
1) за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, якаснае навукова-метадычнае забеспячэнне выкладаемых дысцыплін, прадуктыўную ідэалагічную і выхаваўчую працу і ў сувязі з 80-годдзем з дня заснавання ўстановы адукацыі “Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна”:
- Захаравай Вераніцы Аляксандраўне, выкладчыку кафедры англійскай філалогіі;
- Раманюк Алене Віктараўне, старшаму выкладчыку кафедры тэорыі і гісторыіі дзяржавы і права;
- Ляўчук Зінаідзе Сцяпанаўне, дацэнту кафедры агульнай і спецыяльнай педагогікі;
- Папіцічу Дзмітрыю Васільевічу, выкладчыку кафедры спартыўных дысцыплін;
- Ляховіч Алене Міхайлаўне, старшаму выкладчыку кафедры спартыўных дысцыплін;
- Зінкевіч Галіне Мікалаеўне, старшаму выкладчыку кафедры фізічнай культуры;
- Аліхверу Паўлу Алегавічу, старшаму выкладчыку кафедры прыкладной матэматыкі і інфарматыкі;
2) за прафесіяналізм, адказнае выкананне службовых абавязкаў, актыўны ўдзел у жыцці ўніверсітэта і ў сувязі з 80-годдзем з дня заснавання ўстановы адукацыі “Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна”:
- Старыкевіч Ганне Алегаўне, сакратару;
- Трушко Юліі Мікалаеўне, спецыялісту па суправаджэнні вучэбнага працэсу;
- Лычык Ліліі Васільеўне, спецыялісту па суправаджэнні вучэбнага працэсу;
3) за добрасумленную працу, высокую прафесійную культуру і ў сувязі з 80-годдзем з дня заснавання ўстановы адукацыі “Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна”:
- Бяляевай Ірыне Аляксееўне, бібліятэкару;
- Маргуну Вячаславу Вячаслававічу, інжынеру-праграмісту цэнтра інфармацыйных тэхналогій;
- Джэйкун Дзіяне Сяргееўне, бухгалтару аддзела арганізацыі грамадскага харчавання;
- Хахловай Марыі Уладзіміраўне, выхавальніку студэнцкага гарадка;
4) за добрасумленную працу, прафесіяналізм і ў сувязі з 80-годдзем з дня заснавання ўстановы адукацыі “Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна”:
- Хмялінскай Таццяне Васільеўне, прыбіральшчыку службовых памяшканняў;
- Шульжык Любові Віктараўне, прыбіральшчыку памяшканняў;
- Паўлаву Анатолію Анатольевічу, вартаўніку;
- Наумук Анатолію Мікалаевічу, вартаўніку;
5) за распрацоўку вучэбнага дапаможніка, які атрымаў грыф Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у 2025 годзе, і ў сувязі з 80-годдзем універсітэта:
- Северыну Сяргею Мікалаевічу, дэкану факультэта фізічнага выхавання і спорту;
- Стэпусь Вользе Васільеўне, старшаму выкладчыку кафедры спартыўных дысцыплін;
- Несцярук Ірыне Фёдараўне, дацэнту кафедры нямецкай філалогіі і лінгвадыдактыкі;
- Кальчук Таццяне Аляксееўне, старшаму выкладчыку кафедры нямецкай філалогіі і лінгвадыдактыкі;
- Арцямук Алене Георгіеўне, дэкану факультэта прыродазнаўства;
- Колбас Наталлі Юр’еўне, дацэнту кафедры біялагічных і хімічных тэхналогій;
- Карзюк Аксане Уладзіміраўне, намесніку дэкана факультэта прыродазнаўства па ідэалагічнай і выхаваўчай працы;
- Матусевіч Наталлі Міхайлаўне, дацэнту кафедры біялагічных і хімічных тэхналогій;
- Бондар Юліі Уладзіміраўне, начальніку аддзела “Батанічныя экспазіцыі”;
- Багдасараву Максіму Альбертавічу, прарэктару па навуковай працы;
- Шэлест Таццяне Анатольеўне, начальніку навукова-даследчага сектара;
- Сівашынскай Алене Феліксаўне, дацэнту кафедры агульнай і спецыяльнай педагогікі;
- Бодаку Андрэю Юр’евічу, дацэнту кафедры ўсеагульнай гісторыі і паліталогіі;
- Бурык Алене Аляксееўне, прарэктару па ідэалагічнай і выхаваўчай працы;
- Гадуйка Людміле Аляксееўне, дацэнту кафедры беларускага і рускага мовазнаўства;
- Нікіцінай Надзеі Яўгеньеўне, дацэнту кафедры беларускага і рускага мовазнаўства;
- Мельнікавай Зоі Пятроўне, прафесару кафедры беларускага і рускага літаратуразнаўства і журналістыкі;
- Плецюхову Уладзіміру Анесціевічу, прафесару кафедры агульнай і тэарэтычнай фізікі;
- Сендзеру Мікалаю Мікітавічу, дацэнту кафедры фундаментальнай матэматыкі;
- Абрамавай Ірыне Васільеўне, дацэнту кафедры гарадскога і рэгіянальнага развіцця;
- Скібіцкай Людміле Васільеўне, загадчыку кафедры беларускага і рускага літаратуразнаўства і журналістыкі;
6) за распрацоўку вучэбна-метадычнага дапаможніка, які атрымаў грыф вучэбна-метадычнага аб’яднання па педагагічнай адукацыі ў 2025 годзе, і ў сувязі з 80-годдзем універсітэта:
- Кавалевіч Марыі Сцяпанаўне, дацэнту кафедры агульнай і спецыяльнай педагогікі;
- Мозеравай Маргарыце Мікалаеўне, дацэнту кафедры агульнай і спецыяльнай педагогікі;
- Сакаловай Таццяне Васільеўне, дацэнту кафедры сацыяльнай педагогікі і псіхалогіі;
7) за распрацоўку вучэбна-метадычнага комплексу, які атрымаў грыф вучэбна-метадычнага аб’яднання па гуманітарнай адукацыі ў 2025 годзе, і ў сувязі з 80-годдзем універсітэта:
- Вабішчэвічу Аляксандру Мікалаевічу, прафесару кафедры гісторыіі Беларусі і спецыяльных гістарычных дысцыплін;
8) за распрацоўку вучэбнага выдання, якое атрымала грыф вучэбна-метадычнага аб’яднання па педагагічнай адукацыі ў 2025 годзе, і ў сувязі з 80-годдзем універсітэта:
- Раманюку Міхаілу Уладзіміравічу, дацэнту кафедры англійскай філалогіі;
- Цішчанка Юліяне Аляксандраўне, старшаму выкладчыку кафедры англійскай філалогіі.
9) Падзяка рэктара ўніверсітэта за высокія спартыўныя дасягненні і фарміраванне станоўчага іміджу ўніверсітэта на спаборніцтвах рэспубліканскага ўзроўню аб’яўлена наступным студэнтам факультэта фізічнага выхавання і спорту Макарэвіч Таццяне і Грышкевіч Лізавеце.
Таксама падзяка рэктара ўніверсітэта аб’яўлена бацькам студэнтаў:
10) за годнае выхаванне студэнтаў установы адукацыі “Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна”, прывіццё ім высокіх маральных якасцяў, пачуцця патрыятызму і адказнага стаўлення да вучэбнай, навуковай і грамадскай дзейнасці бацькам прэзідэнцкіх стыпендыятаў другога семестра 2024/25 навучальнага года:
- Лiхтар Галiне Васiльеўне і Ліхтару Анатолію Леанідавічу, бацькам студэнткі філалагічнага факультэта Вікторыі Ліхтар;
- Катлярэнка Алене Уладзіміраўне і Катлярэнку Уладзіміру Мікалаевічу, бацькам студэнта факультэта замежных моў Мікалая Катлярэнкі;
- Казінец Алене Васільеўне і Казінцу Мікалаю Іванавічу, бацькам студэнта фізіка-матэматычнага факультэта Руслана Казінца;
11) за годнае выхаванне студэнтаў установы адукацыі “Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна”, прывіццё ім высокіх маральных якасцяў, пачуцця патрыятызму і адказнага стаўлення да вучэбнай, навуковай і грамадскай дзейнасці бацькам імянных стыпендыятаў:
- Богдан Таццяне Мікалаеўне, маці студэнткі філалагічнага факультэта Арыны Богдан (стыпендыя імя Максіма Багдановіча);
- Шрамко Надзеі Юр’еўне і Іванісю Віктару Уладзіміравічу, бацькам студэнта факультэта прыродазнаўства Вячаслава Іваніся (стыпендыя імя Максіма Багдановіча);
- Несцяровіч Марыне Васільеўне і Несцяровічу Віталію Віктаравічу, бацькам студэнткі факультэта прыродазнаўства Аліны Несцяровіч (стыпендыя імя Івана Шамякіна);
- Фiлiпчук Святлане Герасiмаўне, маці студэнта факультэта прыродазнаўства Ягора Цыбульскага (стыпендыя імя Францыска Скарыны);
- Кузьменi Вiктару Мiкалаевiчу, тату студэнта гістарычнага факультэта Дзмітрыя Кузьмені (стыпендыя імя Якуба Коласа);
- Кулiковiч Iрыне Юр’еўне, маці студэнта гістарычнага факультэта Дзмітрыя Куліковіча (стыпендыя імя Янкі Купалы);
- Дабралінскай Юліі Віктараўне і Дабралінскаму Аляксандру Васільевічу, бацькам студэнткі філалагічнага факультэта Анастасіі Дабралінскай (стыпендыя імя Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна);
12) за годнае выхаванне студэнтаў установы адукацыі “Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна”, прывіццё ім высокіх маральных якасцяў, пачуцця патрыятызму і адказнага стаўлення да вучэбнай, навуковай і грамадскай дзейнасці бацькам стыпендыятаў Савета ўніверсітэта:
- Кузьміной Аліне Мікалаеўне, маці студэнткі філалагічнага факультэта Марыі Кузьміной;
- Рыжкоўскай Марыне Васільеўне і Рыжкоўскаму Мікалаю Іосіфавічу, бацькам студэнткі факультэта педагогікі і псіхалогіі Маргарыты Рыжкоўскай;
- Кірпіч Юліі Уладзіміраўне і Кірпічу Аляксею Рыгоравічу, бацькам студэнта факультэта фізічнага выхавання і спорту Арцёма Кірпіча;
- Праневіч Але Іванаўне і Праневічу Мікалаю Васільевічу, бацькам студэнта факультэта фізічнага выхавання і спорту Мікіты Праневіча;
- Палячок Людміле Іванаўне і Палячку Сяргею Валер’евічу, бацькам студэнткі факультэта прыродазнаўства Дар’і Палячок;
- Шылкінай Наталлі Аляксееўне і Шылкіну Дзмітрыю Іванавічу, бацькам студэнткі факультэта прыродазнаўства Ульяны Шылкінай;
- Кахновіч Наталлі Мікалаеўне і Кахновічу Аляксандру Сяргеевічу, бацькам студэнткі юрыдычнага факультэта Караліны Кахновіч;
13) за годнае выхаванне студэнтаў установы адукацыі “Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна”, прывіццё ім высокіх маральных якасцяў, пачуцця патрыятызму і адказнага стаўлення да вучэбнай, навуковай і грамадскай дзейнасці бацькам студэнтаў, якія атрымалі выплату прафсаюза:
- Гаршчарык Таццяне Мікалаеўне і Гаршчарыку Аляксандру Мікалаевічу, бацькам студэнткі філалагічнага факультэта Паліны Гаршчарык (выплата прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі);
- Галавач Ларысе Валянцінаўне і Галавачу Андрэю Адамавічу, бацькам студэнткі гістарычнага факультэта Уладзіславы Галавач (выплата прафкама студэнтаў універсітэта);
- Сімончык Тамары Аляксандраўне і Сімончыку Віталію Піліпавічу, бацькам студэнткі фізіка-матэматычнага факультэта Яны Сімончык (выплата Брэсцкай абласной арганізацыі прафсаюзаў);
- Занько Яўгеніі Юр’еўне, маці студэнта гістарычнага факультэта Расціслава Занько (выплата Брэсцкай абласной арганізацыі прафсаюзаў);

14) за годнае выхаванне студэнтаў установы адукацыі “Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна”, прывіццё ім высокіх маральных якасцяў, пачуцця патрыятызму і адказнага стаўлення да вучэбнай, навуковай і грамадскай дзейнасці бацькам студэнтаў, якія атрымалі імянную стыпендыю і выплату прафсаюза:
- Міхальчанка Таццяне Дзмітрыеўне і Міхальчанку Аляксандру Сямёнавічу, бацькам студэнта юрыдычнага факультэта Дзмітрыя Міхальчанкі (стыпендыя імя Якуба Коласа і выплата Брэсцкай абласной арганізацыі прафсаюзаў);
15) за годнае выхаванне студэнтаў установы адукацыі “Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна”, прывіццё ім высокіх маральных якасцяў, пачуцця патрыятызму і адказнага стаўлення да вучэбнай, навуковай і грамадскай дзейнасці:
- Глазко Алене Аляксандраўне і Глазко Паўлу Андрэевічу, бацькам студэнткі юрыдычнага факультэта Паліны Глазко;
- Філановіч Любові Мікалаеўне і Філановічу Міхаілу Андрэевічу, бацькам студэнткі факультэта прыродазнаўства Яўгеніі Філановіч;
- Марзан Вользе Мікалаеўне і Марзану Сяргею Андрэевічу, бацькам студэнта юрыдычнага факультэта Паўла Марзана;
- Ліцук Ірыне Міхайлаўне і Ліцуку Віталію Аляксандравічу, бацькам студэнта юрыдычнага факультэта Мікіты Ліцука.








































































