Урачысты Савет універсітэта

25 лютага адбыўся Савет універсітэта, прымеркаваны да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Рэктар Ганна Сендзер павіншавала мужчынскую частку калектыву са святам і падзякавала за сумленную працу на карысць універсітэта і Беларусі. Яна пажадала мужчынам здароўя, прафесійных поспехаў, мудрасці, дабра і заўсёды заставацца надзейнымі абаронцамі сваіх блізкіх.

Ганна Мікалаеўна ўручыла Ганаровую грамату начальніку аддзела прававой і камерцыйнай працы Уладзіславу Сеўрунову і граматы – кандыдату біялагічных навук, дацэнту Уладзіміру Шымалаву і начальніку студэнцкага гарадка Яўгену Мыкушу.

Са святам мужнасці моцную палову калектыву ўніверсітэта павіншавала таксама старшыня прафкама работнікаў Ларыса Чэлышава. Падзякі Брэсцкага абласнога камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі яна ўручыла прарэктару Дзмітрыю Лабаноўскаму, старшаму выкладчыку кафедры лёгкай атлетыкі, плавання і лыжнага спорту Фёдару Гагалюку і вадзіцелю Аляксею Бацоху.

Для калектыву ўніверсітэта студэнты падрыхтавалі музычныя віншаванні.

Юлія Воўк, студэнцкі клуб

Поделиться: