Універсітэцкі адкрыты конкурс інсцэніровак па творах беларускіх пісьменнікаў

Кафедрай беларускай філалогіі падведзены вынікі ўніверсітэцкага адкрытага конкурсу інсцэніровак па творах беларускіх пісьменнікаў. Журы адзначаны пастаноўкі ўдзельнікаў гуртка “Роднае слова” ДУА “Сярэдняя школа № 7 г. Брэста” (кіраўнік – Шчэрба С.М.; інсцэніроўка твора “Зайчаняткі” А. Бадака) у намінацыі “Сцэнічнае ўвасабленне паэтычнага твора”; вучняў ДУА “Сярэдняя школа № 12 г. Брэста імя К.Л. Губарэвіча” (кіраўнік – Васькова Г.А., пастаноўка паводле беларускай народнай гульні “Воўк і авечкі”) у намінацыі “З фальклорнай спадчыны”; ДУА “Сярэдняя школа № 17 г. Брэста” (кіраўнік – Хворак Т.А.; інсцэніроўка ўрыўка з камедыі “Паўлінка” Я. Купалы) у намінацыі “Класічная спадчына”; ДУА “Сярэдняя школа № 18 г. Брэста” (кіраўнікі – Корбут В.Я., Фурсевіч А.С.; інсцэніроўка з п’есы В. Корбута “Нас чакае агонь”) у намінацыі “Подзвіг народа жыве ў вяках”. Візуалізаваная пастаноўка ўрыўка з апавядання “Сена на асфальце” М. Стральцова студэнткі I курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія (літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць)” Свірыдовіч К. адзначана ў намінацыі “За арыгінальнае ўвасабленне мастацкага твора”.

  

Поделиться: