-
Университет
224016, Республика Беларусь, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21
+375 162 37-00-96 (телефон)
box@brsu.by -
Факультеты
- Абитуриенту
-
Студенту
- Иностранным гражданам
-
Образование
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21, кабинет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Наука
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by -
Международная деятельность
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов 21, учебный корпус № 1, кабинет № 117
+375 162 37-01-29 (телефон)
+375 29 21-06-115 (мобильный телефон)
int@brsu.by - Услуги
Роднае, сваё – у БрДУ правялі свята, прысвечанае беларускай мове
21.02.2026
Вядома: пакуль жыве мова народа, жыве і сам народ. На жаль, сёння мы не так часта карыстаемся беларускай мовай. Міжнародны дзень роднай мовы – добрая нагода ўзгадаць свае карані і традыцыі. Свята, якое падрыхтавала кафедра беларускага і рускага мовазнаўства, звярнула калектыў БрДУ імя А.С. Пушкіна ў гісторыю беларускай мовы.
21 лютага Міжнародным днём роднай мовы было аб’яўлена Генеральнай канферэнцыяй ЮНЭСКА. Сёння для кожнага беларуса гэты дзень вельмі важны, асабліва для філолагаў. Выкладчыкі і студэнты філалагічнага факультэта пазнаёмілі ўдзельнікаў мерапрыемства з азначэннямі паняцця “родная мова”. Выконваючы народныя песні і чытаючы вершы беларускіх аўтараў, моладзь сэрцамі дакранулася да беларускага слова. Дацэнт Надзея Яўгеньеўна Нікіціна правяла інтэрактыў і прадставіла дзесяць цікавых фактаў пра беларускую мову. Студэнты прызентавалі праекты, напраўленыя на папулярызацыю нацыянальнай афарыстычнай спадчыны, іменаслову, а таксама расказалі пра творчасць з неабмежаванымі магчымасцямі.
Напрыканцы слова ўзяў рэктар. Юрый Пятровіч Голубеў адзначыў, што ўсім было добра і цёпла ў гадзіну больш глыбокага пазнання матчынай мовы. Арганізатары падрыхтавалі для рэктара шэраг пытанняў на беларускай мове. Кіраўнік універсітэта цудоўна адказаў на ніх. Прыгожым завяршэннем свята стала ўручэнне рэктару і прарэктару па ідэалагічнай і выхаваўчай працы Алене Аляксееўне Бурык кнігі “Сэрца на паперы пакідаю” выпускніцы філалагічнага факультэта, супрацоўніка рэдакцыйна-выдавецкага аддзела Кацярыны Сямёнаўны Мізерыі. Дэкан філфака Таццяна Васільеўна Сянкевіч выказала словы ўдзячнасці за арганізацыю мерапрыемства.
Кожны год Міжнародны дзень роднай мовы нагадвае нам аб каштоўнасці і багацці беларускай культуры і традыцый. Для нас беларуская мова – гэта не проста сродак зносін, а крыніца натхнення.
Юлія Воўк
Фота Наталлі Пятровай









