Міжнародная канферэнцыя адбылася на факультэце фізічнага выхавання і спорту

29.10.2026

29 кастрычніка на базе факультэта фізічнага выхавання і спорту Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна адбылася маштабная навуковая падзея, якая аб’яднала маладых даследчыкаў з Беларусі, Расіі, Кітая і В’етнама.

У гэтым годзе канферэнцыя сабрала 66 дакладчыкаў – студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў. Форум пачаўся з прывітальных слоў арганізатараў і ганаровых гасцей. Да ўдзельнікаў звярнуліся Сяргей Мікалаевіч Севярын (БрДУ імя А.С. Пушкіна), Любоў Мікалаеўна Ботава (Паволжскі ГУФКСіТ, Расія), Таццяна Вячаславаўна Корж (МДАФК, Расія), Анжаліка Уладзіміраўна Кучарава (НДУ імя П.Ф. Лесгафта, Расія), Ніна Барысаўна Сярова (УрФУ, Расія), Гао Мен (Хуанхэнскі тэхналагічны ўніверсітэт, Кітай).

Пасля прывітальнай часткі прагучалі пленарныя даклады. Аўтары прадставілі актуальныя напрамкі навуковых даследаванняў. Ягор Паўлавіч Іпатаў (Паволжскі ГУФКСіТ, Расія) раскрыў тэму «Сродкі паглыбленага развучвання элемента “Адлер з паваротам на 180° на перакладзіне ў гімнастаў 14–16 гадоў”». Дамір Вячаслававіч Летфулін (МДАФК, Расія) паведаміў пра асаблівасці пастуральнага балансу ў студэнтаў, якія займаюцца фізічнай культурай і спортам. Соф’я Аляксандраўна Наважылава (НДУ імя П.Ф. Лесгафта, Расія) прысвяціла сваё выступленне тэме стаўлення студэнтаў універсітэта фізічнай культуры напрамкаў падрыхтоўкі “Педагагічная адукацыя” і “Псіхолага-педагагічная адукацыя” да здароўезберажэння. Хуан Чэн і Ванг Чаажань (БрДУ імя А.С. Пушкіна) прадставілі сумесны даклад «“Нематэрыяльная культурная спадчына Кітая ў студэнцкім спорце: эмпірычнае абгрунтаванне мадэлі спартыўна-масавага фестывалю “Кітайская спадчына ў спорце”».

Далей праца канферэнцыі працягнулася на пяці секцыях. Арганізацыйны камітэт выказвае шчырую ўдзячнасць усім удзельнікам, навуковым кіраўнікам і партнёрам канферэнцыі за высокі ўзровень прадстаўленых работ і актыўную дыскусію. Навука і спорт яднаюць краіны і пакаленні.

Таццяна Сяргеўна Дзямчук,
загадчык кафедры фізічнай культуры

Поделиться: