Міжфакультэцкі конкурс відэапраектаў 2015

15 мая на базе кафедры нямецкай філалогіі прайшоў заключны этап міжфакультэцкага конкурсу відэапраектаў на нямецкай мове «Мой Брэст». У конкурсе прымалі ўдзел геаграфічны факультэт, біялагічны факультэт і факультэт замежных моў. Да ўдзелу ў конкурсе былі прадстаўлены 4 відэапраекты.

Пасля працы журы першае месца падзялілі каманды геаграфічнага факультэта і факультэта замежных моў. Тэматыка прадстаўленых відэапраектаў, а таксама вялікая цікавасць, якую праявілі ўдзельнікі конкурсу, дазволілі падрыхтаваць якасныя, розныя па тэматыцы відэапраекты. Вынікі конкурсу сведчаць аб цікавасці да гэтага віду дзейнасці ў студэнцкім асяроддзі і неабходнасці далейшага яго правядзення.

Кафедра нямецкай філалогіі
Факультэт замежных моў

Поделиться: