-
Университет
224016, Республика Беларусь, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21
+375 162 37-00-96 (телефон)
box@brsu.by -
Факультеты
- Абитуриенту
-
Студенту
- Иностранным гражданам
-
Образование
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21, кабинет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Наука
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by -
Международная деятельность
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов 21, учебный корпус № 1, кабинет № 117
+375 162 37-01-29 (телефон)
+375 33 917-80-98 (мобильный телефон)
int@brsu.by - Услуги
«Калеснікаўскія чытанні» сабралі навуковую сябрыну
23.11.2026
На філалагічным факультэце БрДУ імя А.С. Пушкіна адбылася рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «XIV Калеснікаўскія чытанні». Мерапрыемства аб’яднала больш за 100 вядомых навукоўцаў, прадстаўнікоў настаўніцкай супольнасці Брэстчыны і маладых даследчыкаў з усіх абласцей Беларусі. З прывітальным словам да прысутных звярнуліся дэкан філалагічнага факультэта Таццяна Васільеўна Сянькевіч, загадчык кафедры беларускага і рускага літаратуразнаўства і журналістыкі Людміла Васільеўна Скібіцкая і прафесар Зоя Пятроўна Мельнікава.
Тэматыку першага пленарнага пасяджэння склалі даклады, прысвечаныя шматграннай асобе Уладзіміра Калесніка. Галоўны рэдактар Брэсцкай абласной газеты “Заря” Ігар Гетман звярнуўся да асэнсавання творчай і навуковай спадчыны Уладзіміра Калесніка ў кантэксце фарміравання гістарычнай памяці пра падзеі 1939 года. Змястоўны даклад прафесара кафедры гісторыі Беларусі і спецыяльных гістарычных дысцыплін БрДУ імя А.С. Пушкіна Уладзіміра Здановіча быў прысвечаны трагічным стратам беларусаў у гады вайны. Дацэнт кафедры прафесійнага развіцця работнікаў адукацыі Брэсцкага абласнога інстытута развіцця адукацыі Станіслаў Рыгоравіч Рачэўскі пранікнёна расказаў пра Уладзіміра Калесніка і яго паплечнікаў у літаратуры, мове, культуры. Шчырую зацікаўленасць у аўдыторыі выклікаў сумесны даклад дацэнта кафедры культуралогіі БДУ Аляксандра Сушы і вядучага бібліятэкара фундаментальнай бібліятэкі БДУ Кацярыны Семенас.
Другое пленарнае пасяджэнне пачала прафесар кафедры беларускага і рускага літаратуразнаўства і журналістыкі БрДУ імя А.С. Пушкіна Іна Швед. Яна прадставіла даклад «Антрапалогія (не)гаравання: паводле сучасных фальклорна-этнаграфічных запісаў Брэсцкай вобласці». Вядучы навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Аляксандр Уладзіміравіч Бразгуноў пазнаёміў прысутных з хараством жывапісу Фердынанда Рушчыца, які таксама пакінуў нашчадкам узор валодання словам, «Дзённік (1894–1904)». Загадчык аддзела ўзаемасувязей літаратур Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Анатоль Віктаравіч Трафімчык адкрыў для ўсіх тэму Брэста ў вершах Віктара Гардзея. Выкладчык Мінскага дзяржаўнага аўтамеханічнага каледжа імя Героя Беларусі М.С. Высоцкага, настаўнік-метадыст Мікалай Васільевіч Жуковіч распавёў пра ўласны вопыт выкарыстання вучнёўскага самааналізу мастацкага твора на вучэбных занятках беларускай літаратуры. Прафесар кафедры беларускага і рускага мовазнаўства БрДУ імя А.С. Пушкіна Васіль Іванавіч Сянкевіч разважаў пра мову творчасці і яе эстэтычныя складнікі ў паўсядзённым маўленні.
Навуковая дыскусія працягнулася пасля перапынку. Госці і арганізатары канферэнцыі дзяліліся запрашэннямі да ўдзелу ў плануемых мерапрыемствах і абмяркоўвалі перспектывы супрацоўніцтва. Выдатным падарункам для студэнтаў філфака сталі аўтарскія лекцыі нашых шаноўных гасцей Алеся Уладзіміравіча Бразгунова і Анатоля Віктаравіча Трафімчыка.
Філалагічны факультэт



















