-
Университет
224016, Республика Беларусь, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21
+375 162 37-00-96 (телефон)
box@brsu.by -
Факультеты
- Абитуриенту
-
Студенту
- Иностранным гражданам
-
Образование
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21, кабинет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Наука
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by -
Международная деятельность
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов 21, учебный корпус № 1, кабинет № 117
+375 162 37-01-29 (телефон)
+375 29 21-06-115 (мобильный телефон)
int@brsu.by - Услуги
Гістарычны факультэт правёў рэспубліканскую канферэнцыю да Дня народнага адзінства і 105-годдзя Таварыства беларускай школы
17.09.2026
17 верасня ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С. Пушкіна адбылася рэспубліканская навуковая канферэнцыя «Заходняя Беларусь 1921–1939 гг. у прасторы і часе: да 105-годдзя Таварыства беларускай школы і Дня народнага адзінства». Арганізатарам навуковага мерапрыемства выступіў гістарычны факультэт БрДУ.
У працы канферэнцыі прынялі ўдзел навукоўцы, выкладчыкі, архівісты, музейныя работнікі, педагогі, аспіранты і студэнты з Брэста, Мінска, Гомеля, Гродна і іншых гародоў Беларусі. На адкрыцці зачыталі прывітальны адрас старшыні Брэсцкага аблвыканкама Пятра Аляксандравіча Пархомчыка, прагучалі прывітанні рэктара Брэсцкага абласнога інстытута развіцця адукацыі Анатолія Васільевіча Машчука і галоўнага рэдактара Брэсцкай абласной газеты «Заря» Ігара Уладзіміравіча Гетмана.
Праца канферэнцыі была пабудавана ў фармаце двух пленарных пасяджэнняў. Тэматыка выступленняў ахапіла ключавыя праблемы гісторыі Заходняй Беларусі 1921–1939 гг.: дзейнасць Таварыства беларускай школы, нацыянальна-вызваленчы рух, адукацыйную і культурную палітыку, становішча праваслаўнай і яўрэйскай абшчын, эканамічнае развіццё, міграцыйныя працэсы, дзейнасць архіваў, друкаваных СМІ і музеяў. Асобную ўвагу надалі гістарычнай памяці, камемаратыўным практыкам, значэнню Дня народнага адзінства і Года беларускай жанчыны ў сучасным грамадска-палітычным дыскурсе Беларусі.
Ключавыя аспекты дзейнасці Таварыства беларускай школы, роля і значэнне яе культурна-асветніцкай працы былі прааналізаваны ў дакладзе прафесара Аляксандра Мікалаевіча Вабішчэвіча. Загадчык аддзела Інстытута гісторыі НАН Беларусі, дацэнт Вольга Мікалаеўна Бароўская актуалізавала пытанні Заходняй Беларусі ў палітыцы савецкай дзяржавы ў перыяд 1921–1939 гг. Тэму жанчын у гісторыі і гістарыяграфіі гісторыі Заходняй Беларусі (1921–1939 гг.) раскрыў дэкан гістарычнага факультэта БрДУ імя А.С. Пушкіна Аляксандр Аляксандравіч Савіч. Дырэктар дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці Ганна Генадзьеўна Карапузава ахарактарызавала агульную спецыфіку дакументаў архіва перыяду 1939 – 1941 гг., якія дазваляюць прасачыць дынаміку трансфармацыі жыцця заходне-беларускага рэгіёна. Прафесар Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны Мікалай Мікалаевіч Мезга раскрыў паняцце «усходнія крэсы» як фактар міжнароднага становішча Польшчы ў першай палове 1920-х гг. Пра механізм пашырэння нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі і ўключэння ў яго склад новых актывістаў паведаміў дацэнт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Аляксандр Сяргеевіч Горны.
Удзельнікі канферэнцыі канстатавалі навуковую і грамадскую значнасць далейшага вывучэння заходне-беларускага рэгіёна, адзначылі неабходнасць увядзення ў навуковы ўжытак новых архіўных крыніц, пашырэння міжрэгіянальнага супрацоўніцтва гісторыкаў, педагогаў, архівістаў і журналістаў. Па выніках работы канферэнцыі намечаны напрамкі далейшых даследаванняў, папулярызацыі гістарычных ведаў і выкарыстання іх у вучэбнай і выхаваўчай рабоце. Канферэнцыя стала важнай пляцоўкай для абмену вопытам і ўмацавання сувязяў паміж навуковымі, адукацыйнымі і культурнымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь.
Таццяна Пятроўна Саўчук,
намеснік дэкана гістарычнага факультэта па навуковай рабоце





















