-
Университет
224016, Республика Беларусь, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21
+375 162 37-00-96 (телефон)
box@brsu.by -
Факультеты
- Абитуриенту
-
Студенту
- Иностранным гражданам
-
Образование
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21, кабинет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Наука
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by -
Международная деятельность
224016, г. Брест, бульвар Космонавтов 21, учебный корпус № 1, кабинет № 117
+375 162 37-01-29 (телефон)
+375 29 21-06-115 (мобильный телефон)
int@brsu.by - Услуги
Філалагіні – прызёры рэспубліканскага конкурсу сацыяльных моладзевых праектаў “Моладзь Беларусі за жыццё, мараль і сямейныя каштоўнасці”
12.05.2026
12 мая ў духоўна-асветніцкім цэнтры “Каўчэг” Свята-Елісавецінскага манастыра горада Мінска прайшоў Рэспубліканскі моладзевы форум “Сэнс. Жыццё. Будучыня”, які сабраў школьнікаў, студэнтаў, педагогаў, духавенства, прадстаўнікоў Міністэрства адукацыі.
Стварэнне сям'і, нараджэнне і выхаванне дзяцей, здаровы лад жыцця, міласэрнасць, дапамога тым, хто апынуўся ў складанай жыццёвай сітуацыі, – гэтыя тэмы аб'ядналі ўдзельнікаў форуму. У межах мерапрыемства адбылося ўзнагароджанне пераможцаў рэспубліканскага конкурсу “Моладзь Беларусі за жыццё, мараль і сямейныя каштоўнасці”, на які свае праекты прадставілі школьнікі і студэнты краіны. У іх ліку праект “Творчасць з НЕабмежаванымі магчымасцямі” студэнтак філалагічнага факультэта Ангеліны Такарчук, Марыі Сівак і Марыі Талатыннік. Ідэя праекта – папулярызаваць творчасць таленавітых людзей з НЕабмежаванымі магчымасцямі. Гэтая творчасць з'яўляецца ілюстрацыяй такога складніка нацыянальнай культуры, як афарыстыка і мастацкая літаратура.

Вялікую дапамогу ў ходзе праекта аказвала паэтка Кацярына Мізерыя – выпускніца філфака, а цяпер рэдактар рэдакцыйна-выдавецкага аддзела БрДУ. Яе вершы сталі асновай усіх серый праекта.
Творчасць з НЕабмежаванымі магчымасцямі, да якой дакрануліся аўтары праекта і ўдзельнікі мерапрыемстваў, арганізаваных дзяўчатамі, абуджае Любоў, Міласэрнасць як галоўныя каштоўнасці нашага жыцця, раскрывае Прыгажосць свету і людзей.
Праект філалагінь увайшоў у лік пераможцаў конкурсу і быў адзначаны дыпломам ІІІ ступені. Ад усёй душы віншуем дзяўчат і жадаем поспехаў у рэалізацыі творчых ідэй!
Святлана Феадосьеўна Бут-Гусаім,
дацэнт кафедры беларускага і рускага мовазнаўства





