А.М.Вабішчэвіч прадставіў беларуска-польскае выданне для гісторыкаў

Прэзентацыя беларуска-польскага выдання для гісторыкаў адбылася ва ўніверсітэце 18 сакавіка 2014 года. Загадчык кафедры гісторыі славянскіх народаў, доктар гістарычных навук А.М.Вабішчэвіч на творчай сустрэчы са студэнтамі дзённай і завочнай форм навучання гістарычнага факультэта прадставіў у якасці сааўтара выданне “Польшча-Беларусь. Агульная гістарычная спадчына. Даведнік па архіўных матэрыялах 1918–1939” (Polska-Białoruś. Wspólne dziedzictwo historyczne. Przewodnik po materiałach archiwalnych 1918–1939. – Warszawa, 2013), падрыхтаванае сумеснымі намаганнямі беларускіх і польскіх вучоных.

Дадзенае мерапрыемства было своеасаблівым працягам прэзентацый, якія адбыліся раней у Торуні і Мінску. У даведніку ўтрымліваецца агляд дакументальных матэрыялаў усіх фондаў і іх вопісаў названага перыяду, якія захоўваюцца ў Дзяржаўным архіве Брэсцкай вобласці і Дзяржаўным архіве Гродзенскай вобласці.

Падчас сустрэчы студэнты і прысутныя выкладчыкі не толькі пабачылі мультымедыйную прэзентацыю аб стане захавання і характарыстыцы крыніц у фондах архіва ў Брэсце, з цікавасцю даведаліся пра ўнікальныя знаходкі па гісторыі, гістарычным краязнаўстве, генеалогіі, атрымалі адказы пра далейшыя творчыя планы А.М.Вабішчэвіча, але і мелі магчымасць азнаёміцца ў рэжыме онлайн з дзейнасцю пошукавай электроннай базы даных на беларускай і польскай мовах.

Кафедра гісторыі славянскіх народаў

Поделиться: