Лiтаратурная гасцёўня «Прыгажосць роднай мовы».

 

     Лiтаратурная гасцёўня «Прыгажосць роднай мовы» была арганізавана кафедрай спецыяльных педагагічных дысцыплін 22 лютага 2023 г. для студэнтаў 3 курса спецыальнасці «Лагапедыя» у рамках тыдня роднай мовы. Студэнты чыталі і слухалі любiмыя беларускiя песнi, казкi, вершы. Дацэнт кафедры Будзько Таццяна Сцяпанауна прапанавала абмяркаваць такія пытанні, як:
- Што значыць для мяне мова Бацькаўшчыны?
- Цi згодны вы, што выкарыстанне роднай мовы – адзiн са шляхаў праяўлення любвi да сваей Радзiмы?
- Якiя творы раскрылi для цябе прыгажосць роднай мовы, яе мiлагучнасць?
У вынiку нашай сустрэчы мы вырашылi:
- Будзем з замiлаваннем услухоўвацца ў нашу мову, разам вучыцца мове, далучацца
да невычэрпных крынiц беларускай лiтаратуры, мастацтва, гiсторыі роднага краю.
-  Неабходна старацца як найлепш карыстацца роднай мовай, з павагай адносiцца да
яе, прывiваць любоў i пашану да мовы Бацькаўшчыны нашым дзецям.

Поделиться: