85-годдзе Уладзіміра Ануфрыевіча Лебедзева

30 кастрычніка 2023 года на філалагічным факультэце адбылася літаратурна-музычная гасцёўня “Восеньская ралля”, прысвечаная 85-годдзю кандыдата філалагічных навук, дацэнта, ветэрана працы Уладзіміра Ануфрыевіча Лебедзева. У свяце прынялі ўдзел выкладчыкі і студэнты факультэта, юбіляр і яго дачка Гуль Марыя Уладзіміраўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры англійскай філалогіі факультэта замежных моў.

Са шчырымі словамі ўдзячнасці і пашаны да Уладзіміра Ануфрыевіча звярнуліся яго студэнты і калегі, якія адзначылі высокія прафесійныя і чалавечыя якасці былога выкладчыка філфака, падзяліліся ўражаннямі ад яго мастацкай творчасці. На свяце гучалі вершы ў выкананні студэнтаў, выкладчыкаў і самога юбіляра. Любоў да паэтычнага слова і пашана да выкладчыцкай прафесіі аб’яднала некалькі пакаленняў філолагаў і акрэсліла для моладзі шляхі творчай самарэалізацыі.

Поделиться: