Сустрэча з настаўнікамі ў межах Рэспубліканскага навукова-метадычнага семінара «Лінгвакультуралагічны падыход пры навучанні ў школе і ВНУ» (11.11.2022)

11 лiстапада 2022 года ў межах Рэспубліканскага навукова-метадычнага семінара «Лінгвакультуралагічны падыход пры навучанні ў школе і ВНУ» прайшла сустрэча настаўнікаў-выпускнікоў са студэнтамі 2 і 4 курсаў спецыяльнасці «Беларуская філалогія».

Сваімі метадычнымі напрацоўкамі і вопытам са студэнтамі дзяліліся Пукала В.М., настаўнік беларускай мовы і літатаруры першай кваліфікацыйнай катэгорыі ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Бярозы», які расказаў пра адаптацыю маладога спецыяліста да актыўнага ўдзелу ў педагагічным суграмадстве, і Кірылюк С.Р., настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА «Сярэдняя школа № 19 г. Брэста», якая гаварыла пра вопыт распрацоўкі праекта «Фарміраванне і развіццё актыўнай грамадзянскай пазіцыі навучэнцаў праз уключэнне іх у праектную дзейнасць грамадскіх аб’яднанняў БРПА і БРСМ».