Студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя «Мова і культура: аспекты ўзаемадзеяння»

7 кастрычніка 2022 года кафедра беларускай філалогіі правяла рэгіянальную студэнцкую навукова-практычную канферэнцыю «Мова і культура: аспекты ўзаемадзеяння».

Праблемнае поле было вызначана наступным чынам:

– пытанні культуры мовы і маўлення на сучасным этапе;

– мова навукі і тэхнікі;

– мастацтва слова і культура маўлення;

– культура маўлення і народная мова;

– фальклор, этнаграфія, краязнаўства і г.д.

Студэнты актыўна ўзаемадзейнічалі з выступоўцамі, задавалі шмат пытанняў, уважліва слухалі і актыўна дзялiлiся сваiмi думкамi са старшакурснікамі.