II месца на Рэспубліканскім конкурсе чытальнікаў сярод студэнтаў ВНУ і вучняў сярэдніх навучальных устаноў (лістапад 2022 года)

Кафедра беларускай філалогіі ў лістападзе праводзіла Рэспубліканскі конкурс чытальнікаў сярод студэнтаў ВНУ і вучняў сярэдніх навучальных устаноў. У конкурсе прынялі ўдзел студэнты філалагічных факультэтаў Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я.Купалы, вучні сярэдніх навучальных устаноў Мінска, Віцебска, Брэста і Брэсцкай вобласці.

Сярод студэнтаў, якія сталі прызёрамі, ёсць і студэнты філфака:

  • Мізерыя Кацярына (4 курс) – 2-е месца,
  • Свірыдовіч Карына (2 курс) – 2-е месца.

Віншуем!