«100 ідэй для Беларусі». Выхад у фінал

26-27 студзеня 2023 года на базе УА «Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк» прайшоў адборачны тур рэспубліканскага маладзёжнага праекта «100 ідэй для Беларусі».

Студэнткі філалагічнага факультэта Свірыдовіч Карына і Саўчук Дар'я (2 курс, «Беларуская філалогія (літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць)») прадставілі свой праект «Само слова гаворыць...», які прысвечаны папулярызацыі нацыянальнай афарыстычнай спадчыны на гарадской прасторы Беларусі, і атрымалі сертыфікаты ўдзельнікаў.

Віншуем дзяўчат!