Вялікае падарожжа

Для студэнтаў 4 курса спецыяльнасцей «Геаграфія. Эканоміка» і «Геаграфія. Біялогія»  гэты год быў асаблівым. Таму шта менавіта на 4 курсе адбываецца, на маю думку, самая цікавая практыка за ўвесь час навучання ва ўніверсітэце, якую можна назваць сапраўдным падарожжам.
З 20 чэрвеня па 5 ліпеня 2016 года мы праходзілі комплексную практыку па фізічнай, эканамічнай і сацыяльнай геаграфіі.
За 16 дзён мы наведалі мноства гарадоў і мястэчак, сярод якіх: Мазыр, Рэчыца, Гомель, Бабруйск, Магілёў, Віцебск, Полацк і Наваполацк, Пскоў, Пячора, Браслаў, Маладзечна, Бярозаўка, Наваградак, Ружаны, Косава.
Мы пабывалі ў вельмі цікавых месцах з пункту гледжання фізічнай геаграфіі: гідралагічны заказнік «Смычок», які знаходзіцца на месце ўпадзення ракі Бярэзіна ў Дняпро; ландшафтны заказнік «Мазырскія яры», дзякуючы якім наваколле Мазыра некаторыя клічуць «палескай Швейцарыяй»; Слабодкаўская озавая града і экалагічная трапа на ёй; Змяіная балка ў Ізборску; Навагрудскае ўзвышша. За час практыкі мы наведалі мноства азёр – Суя, Струста, Дрывяты, Недрава, Нарач.
Для нас былі праведзены экскурсіі па прадпрыемствам: РУПП «Граніт» – буйнейшае ў Беларусі прадпрыемства, якое здабывае гранітны друз; ААТ «Мазырсоль» – адзін з буйнейшых вытворцаў харчовай солі ў СНД; ААТ «Гомсельмаш» – вырабнік сельскагаспадарчай тэхнікі; ААТ «Белшына» – адно з буйнейшых прадпрыемстваў Еўропы па выпуску аўтамабільных шын; ААТ «Нафтан» – адзін з двух нафтаперапрацоўчых заводаў у Беларусі; ААТ «Полацк-Шкловалакно» – вядучы вытворца шкловалакна і прадукцыі на яго аснове ў свеце; ААТ «Шклозавод «Нёман» – вырабнік прадукцыі з шкла і крышталя.
З мноства культурна-гістарычных аб’ектаў, якія нам пашчасціла убачыць, можна выдзяліць Палац Румянцавых і Паскевічаў у Гомелі, Сабор Унебаўзяцця Дзевы Марыі ў Магілёве, архітэктуру Віцебска, Сабор Святой Сафіі ў Полацку, Пскоўскі Крэмль, Ізборскую крэпасць, Пскова-Пячорскі мужчныскі манастыр, Замкавыя горы ў Браславе і Наваградке, Палац Сапегаў у Ружанах.
Нам вельмі пашанцавала трапіць на такую практыку, пабываць ў большасці абласных цэнтраў Беларусі і Пскоўскай вобласці Расіі.
Мы хочам падзякаваць кіраўнікоў нашай практыкі Сяргея Васільевіча Нічыпарука, Аляксандра Ўладзіміравіча Грыбко і Сяргея Аляксандравіча Заруцкага, якія аддалі шмат сіл, каб наша падарожжа адбылося такім змястоўным.
Несумненна, што паездка па ўсёй Беларусі нам запомніцца на многія гады і нават праз некалькі дзесяцігоддзяў, калі мы зноў сустрэнемся, нам будзе што ўспомніць аб такой неверагоднай вандроўцы…
Студэнт 4 курса спецыяльнасці «Геаграфія. Эканоміка»
Юрый Жытко
Фотаздымкі – Вікторыя Шуляр (4 ГЭ),
Сяргей Шчучка (4 ГБ)
Валерыя Ярмалюк  (4 ГЭ)