XXVІ Рэспубліканскі конкурс навуковых прац

XXVІ Рэспубліканскі конкурс навуковых прац

Падведзены вынікі XXVІ Рэспубліканскага конкурсу навуковых прац, які праводзіўся ў 2019 годзе. Віншуем выпускнікоў філалагічнага факультэта і іх навуковых кіраўнікоў з высокімі дасягненнямі!

Папоў Антон Станіслававіч для ўдзелу ў конкурсе прадставіў працу на тэму «Публицистический дискурс авторских проектов В. Сарычева в контексте региональной журналистики». Навуковы кіраўнік Антона – дацэнт Клундук Святлана Сяргееўна. Даследаванне было высока ацэнена членамі журы, а Антон Папоў прызнаны лаўрэатам конкурсу.

Першая катэгорыя прысуджана навуковай працы на тэму «Социолект геймеров: особенности формирования и функционирования». Яе аўтар – Лукашэвіч Таццяна Юр’еўна, выпускніца 2019 г. спецыяльнасці «Руская філалогія (літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць)», навуковы кіраўнік – дацэнт Каралевіч Станіслава Антонаўна.

Магістрант Пукала Вадзім Міхайлавіч пад кіраўніцтвам прафесара Мельнікавай Зоі Пятроўны ўдзельнічаў у конкурсе з працай на тэму «Аўтарская пазіцыя і наратыўныя стратэгіі ў творчасці У. Караткевіча (аповесці «У снягах драмае вясна», «Чазенія», раманы «Нельга забыць», «Каласы пад сярпом тваім»)». Па выніках конкурсу даследаванню прысуджана другая катэрыя.

Таксама другая катэгорыя прысуджана працы на тэму «Канцэпт “хата” ў беларускім фальклоры і літаратуры: этналінгвістычны змест», якую пад кіраўніцтвам дацэнта Шчэрбы Святланы Мікалаеўны выканала Жыгар Святлана Пятроўна, выпускніца 2019 г. спецыяльнасці «Беларуская філалогія (літаратурна-рэлакцыйная дзейнасць)». Віншуем і зычым плённай працы і толькі поспехаў!