Вручение сертификатов лауреатам профсоюзных выплат

Уручэнне сертыфікатаў лаўрэатам прафсаюзных выплат галіновага прафсаюза па выніках 2018/2019 навучальнага года

20 лістапада 2019 г.ў Мінску ў рамках пасяджэння «Моладзевага савета Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі» прайшло ўручэнне сертыфікатаў лаўрэатам прафсаюзных выплат галіновага прафсаюза па выніках 2018/2019 навучальнага года. У ліку ўзнагароджаных і студэнтка 3 курса спецыяльнасці «Беларуская філалогія (літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць)», старшыня прафбюро філалагічнага факультэта Місько Ганна. Яна атрымала сертыфікат за значны ўклад у развіццё студэнцкай прафсаюзнай арганізацыі, актыўную дзейнасць па абароне сацыяльна-эканамічных правоў навучэнскай моладзі і садзейнічанне Беларускаму прафесійнаму саюзу работнікаў адукацыі і навукі ў ажыццяўленні праграм яго дзейнасці. Віншуем Аню!