Тыдзень геаграфіі 2014

Год гасціннасці. Гэта стала адпраўной кропкай для планавання традыцыйнага мерапрыемства на геаграфічным факультэце - Тыдня геаграфіі. Кожнае мерапрыемства, якое было запланавана, мела беларускі гасцінны каларыт і адлюстроўвала ўсю сутнасць беларускіх традыцый.

17.11.2014. Панядзелак – дзень цяжкі, але не дзеля нашых студэнтаў! Тым больш, што гэта Міжнародны дзень студэнта. Было вырашана святкаваць весела. Гульня “Кракадзіл” сабрала аматараў. Арганізатары з ліку студэнцкага актыву, падрыхтавалі цікавыя і вясёлыя заданні, якія патрабавалі не толькі эрудыцыі, але і максімальнага праяўлення сваіх творчых здольнасцей. У выніку каманда 1 курса атрымала абсалютную перамогу. А іх кіраўнік, студэнт 2 курса, Пліско Яўгеній перамог у спецыяльнай намінацыі “Камандзір атрада прыгажунь”! Усе ўдзельнікі атрымалі шмат пазітыўных эмоцый і добры настрой.

Наш тыдзень пачаўся з аўторка. Усе ўпрыгожанні факультэта былі вытрыманы ў беларускім стылі: беларускія арнаменты, тканыя рушнікі. Па-беларускай традыцыі  кожнаму святу даюць пачатак. У знак гасціннасці і павагі ўручылі хлеб на белым ільняным абрусе кіраўніку нашай маленькай дзяржавы - Аляксандру Данілавічу Панько, які і распачаў наш Тыдзень геаграфіі. Пажадаў атрымаць шмат добрых эмоцый, праявіць свае творчыя (і не толькі) здольнасці.

У фае тым часам распачынала сваю работу кулінарная ярмарка “З свету па блюду”. Ініцыятыву ў свае рукі ўзялі студэнты 1 і 2 курсаў спецыяльнасці “Геаграфія”. Яны былі ўзнагароджаны дыпломамі у намінацыях “Актуальнасць тэмы” і “Студэнцкае блюда”.

19.11.2014. Серада. Самы доўгачаканы дзень. Запытаеце чаму? Таму што ў сераду адбылася інтэлектуальная гульня “Што? Дзе? Калі?”. Было заяўлена 5 каманд. Пытанні былі падрыхтаваны нашым выпускніком і чалавекам, які любіць сваю працу, Міхаілам Смаглюком. Кожнае пытанне было складаным па гучанню, але простым па сутнасці і канешне ж, з “сюрпрызам”. Сваё абсалютнае лідэрства даказалі студэнты 4 курса спецыяльнасці “Турызм і гасцінннасць”. Яны былі ўзнагароджаны смачным салодкім прызам.

20.11.2014. Чацвер. Конкурсная праграма “Вандроўка па свету” ці Фестываль народаў свету, які палюбіўся кожнаму. Прадрыхтоўка да яго пачалась задоўга да самаго Тыдня геаграфіі. А перад выступленнем работа простока кіпела. Рэпетыцыі праходзілі кожную свабодную хвіліну. І артымалася сапраўды цікава. Гэта былі вясёлыя танцы амерыканцаў, Дзікі Запад і Калумб, які заблудзіўся. Вандроўка на гелікопрэры па Амерыцы была сапраўды незабыўнай! А дакладны аповяд пра Украіну дазволіў думкамі апынуцца там і адчуць пах пампушак і галушак, сала і баршчу. Індыя….. Ах гэтая яскравая, яркая, араматная, смачная, незвычайная, усходняя, танцавальная Індыя. Экскурс адбыўся! У няпростай барацьбе атрымала перамогу каманда 3 курса спецыяльнасці “Турызм і гасціннасць”, якая прадстаўляла ЗША.

21.11.2014. Пятніца атрымалась науковай. Традыцыйна выкладчыкамі кафедры фізічнай геаграфіі была арганізавана рэгіянальная студэнцкая навуковая канферэнцыя “Устойлівае развіццё: экалагічныя праблемы”. У студэнтаў была магчымасць расказаць пра сваі навуковыя даследаванні і дасягненні. Геаграфія ўдзельнікаў была разнастайная. Пажадалі прадставіць свае працы і навучэнцы школ і каледжаў. І гэта не можа не радаваць. Усе аўтары дакладаў атрымалі сертыфікаты ўдзельніка канферэнцыі, а лепшыя даклады былі адзначаны дыпломамі.

На працягу ўсяго тыдня праводзіўся фотаконкурс “Аб’ектыўная геапрактыка”. Студэнты мелі магчымасць паказаць усім свае самыя цікавыя і прыемныя моманты з летніх палявых практык, якія толькі можна было захаваць у фотаздымках. Актыўнасць была на максімуме. У намінацыі “Мы - географы” пераможцай стала студэнтка 3 курса спецыяльнасці “Турызм і гасціннасць” Гупянец Вікторыя. А перамогу ў намінацыі “Арт-фота” атрымала студэнтка 2 курса спецыяльнасці “Турызм і гасціннасць” Чашчавік Таццяна. Дзяўчаты проста малайчынкі!!! Але ў гэтым годзе патрэбна адзначыць усіх удзельнікаў фотаконкурса, бо яны пастараліся на славу і атрымалі выдатныя фотаздымкі. Такія, што захацелася апынуцца на тых самых узгорках і вяршынях, на берагу рэчкі ці возера, а можа і проста прагуляцца ў гумовых чаравіках па балоту….

Тыдзень геаграфіі скончыўся… Момант узнагароджання пераможцаў і падзяка тым людзям, якія цэлы тыдзень дарылі прыемныя хвілінкі і моманты.

Да новых сустрэч у наступным годзе!!!