Мастер практических занятий (2019)

Конкурс «Майстар практычных заняткаў»

 

Традыцыйны прафесійны конкурс «Майстар практычных заняткаў» праводзіўся ў БрДУ імя А. С. Пушкіна ў лістападзе-снежні 2019 года. Яго мэта – вывучэнне і распаўсюджванне перадавога вопыту арганізацыі адукацыйнага працэсу і выкладання вучэбных дысцыплін у вышэйшай школе.

У межах конкурсу выкладчыкі ўсіх дзесяці факультэтаў нашага ўніверсітэта праводзілі адкрытыя заняткі, якія ацэньвала спецыяльна створанае журы. Гонар філалагічнага факультэта абараняла кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай філалогіі Святлана Феадосьеўна Бут-Гусаім, якая стала пераможцай у намінацыі прафкама выкладчыкаў і супрацоўнікаў універсітэта «Творчы пошук»!

Віншуем Святлану Феадосьеўну, жадаем паспяховай і плённай працы, творчых вынаходак і новых узнагарод!