ТЭХНАЛОГIЯ ВIЗУАЛIЗАЦЫI ВУЧЭБНАЙ IНФАРМАЦЫI: ТЭОРЫЯ I ПРАКТЫКА

 

16 снежня 2021 года быў праведзены гарадскi навукова-метадычны семiнар «Вiзуалiзацыя вучэбнага матэрыялу як неад’емная частка сучаснага адукацыйнага працэсу» з мэтай актуалiзацыі i паглыблення ведаў пра сучасныя падыходы i спосабы арганiзацыi ўрокаў на аснове выкарыстання тэхналогii вiзуалiзацыi вучэбнай iнфармацыi, уключэння будучых настаўнiкаў пачатковых класаў у дзейнасць па асваеннi эфектыўных тэхнiк вiзуалiзацыi на вучэбных занятках.

Удзельнiкi семiнара падзяліліся практыкай выкарыстання ў адукацыйным працэсе на I ступенi агульнай сярэдняй адукацыi такіх тэхнiк вiзуалiзацыi вучэбнай iнфармацыi, як скрайбiнг, iнфаграфiка, лента часу (таймлайн), кластар, iнтэлект-карта, воблака слоў, гексы, абакус i iнш. Былi прадэманстраваны iнтэрнэт-сэрвiсы, iнструменты для стварэння розных тэхнiк вiзуалiзацыi, раскрыта значымасць вiзуалiзацыi вучэбнага матэрыялу як сродку матывацыi, навучання i павышэння паспяховасцi малодшых школьнiкаў.

Семiнар завяршыўся абменам думкамi аб атрыманай iнфармацыi, аб магчымасцях выкарыстання тэхнiк вiзуалiзацыi ў працы з вучнямi малодшага школьнага ўзросту, аб графiчных сродках нагляднага адлюстравання матэрыялу ў школьных падручнiках для пачатковых класаў, высвятленнем пераваг вiзуалiзацыi ў навучаннi, стварэннем ментальнай карты па тэме семiнара.