Мароз Валерый Аляксандравіч

Кантактная інфармацыя

Адрас:

224016 Беларусь, Брэст, бул. Касманаўтаў, 21, каб.719

Тэлефон:

(+375 162) 21-70-92

E-mail:

vmoroz@brsu.by

 

Профiль у Google Scholar

 

Кароткая біяграфія

Нарадзіўся 1 лістапада 1977 г. у в. Сялец Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і калгаснікаў. Беларус. У 1999 г. скончыў з адзнакай геаграфічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя А.С. Пушкіна па спецыяльнасці “Геаграфія і біялогія” з наданнем кваліфікацыі “Настаўнік геаграфіі і біялогіі”. З 1999 г. па 2001 г. па размеркаванню працаваў асістэнтам на кафедры фізічнай геаграфіі і аховы прыроды геаграфічнага факультэта. 3 2001 г. па 2004 г. навучаўся ў аспірантуры БрДУ па спецыяльнаясці “Геаэкалогія”.

З 2004 па 2015 гг. працаваў на кафедры фізічнай геаграфіі Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя А.С. Пушкіна на пасаде выкладчыка. З 2015 г. працуе на кафедры турызма i краiназнаўства Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя А.С. Пушкіна на пасаде старэйшага выкладчыка. Аўтар больш 50 навуковых, навукова-метадычных і вучэбна-метадычных публікацый. Прымаў удзел у працы дваццаці пяці навуковых канферэнцый, з’ездаў, кангрэсаў і семінараў.

З 1999 па 2014 гг. з’яўляўся выканаўцай адзінаццаці НДП і кіраўніком дзьвух НДП: гранта БРФФД Х10М-205 “Оценка эффективности землепользования в Брестской области на основе анализа вегетационных индексов” (№ дзярж. рэг. 20101867, 2010 – 2012 гг.) і НДП ДзНУ “ПАЭІ НАН Беларусі” “Создание и апробация системы мониторинга популяций хомяка обыкновенного (Красная книга Республики Беларусь) как индикаторного вида сельскохозяйственных территорий высокой природоохранной ценности (СТПЦ)” (№ дзярж. рэг. 20110186, 2011 г.).

Мае падзякі і заахвочванні рэктара універсітэта за дасягнутыя поспехі і актыўны ўдзел ў дзейнасці універсітэта.

Навуковыя інтарэсы

структура расліннага покрыва Брэсцкай вобласці, астраўныя лясы, лясы высокай прыродаахоўнай каштоўнасці, развіццё сеткі ААПТ, сучасная трансфармацыярасліннасці і флоры Палесся, геаграфічныя інфармацыйныя сістэмы.

Асноўныя публікацыі

Основные направления оптимизации сети охраняемых природных территорий юго-западной части Брестского Полесья // Брэсцкі геаграфічны веснік, 2002 (у сааўт.);

Polarization of Agricultural Landscapesas a Path to Environmental Stability: Case Study of Brest Palesse // Prague 2003 Proceeding, 2004;

Оптимизация пространственной структуры агроландшафтов Брестского Полесья // Брэсцкі геаграфічны веснік, 2003 (у сааўт.);

Влияние кальцигенного почвообразования на гетерогенность растительного покрова островных лесов агроландшафтов Брестского Полесья // Науковий вісник Чернівецкого університету, 2005;

Структура растительного покрова островных лесов агроландшафтов Брестского Полесья // Вестник БГУ, 2005;

Построение геохимического профиля сопряженных почв с использованием программных пакетов Statistica и Autocad: на примере Брестского Полесья // Известия Белорусской инженерной академии, 2005 (у сааўт.);

Вылучэнне натуральных груповак тэрытарыяльных адзінак расліннага покрыва астраўных дэндрамасіваў з выкарыстаннем кластарнага аналізу // Весці БДПУ. Сер. Фізіка. Матэматыка. Інфарматыка. Біялогія. Геаграфія, 2006;

Структура гетерогенного растительного покрова островных лесов в зонах воздействия мелиоративных систем // Актуальные проблемы геоботаники, 2007;

Структура растительного покрова депрессионно-карбонатно-островных мезокомплексов // Вучоныя запіскі Брэсцкага унiверсiтэта, 2009 (у сааўт.);

Оценка эффективности землепользования на основе анализа вегетационных индексов (на примере модельных полигонов Брестского  Полесья) // Природные ресурсы, 2018;

Мезоструктуры растительного покрова островных лесов агроландшафтов Брестского Полесья // Веснік Брэсцкага універсітэта. Серыя 5. Хімія. Біялогія. Навукі аб Зямлі, 2018.
 

Выкладаемыя дысцыпліны:

Асновы тэхнiкi турызму

Турыстска-аздараўленчая дзейнасць

Краязнаўства

Інфармацыйныя тэхналогіі і матэматычная статыстыка ў турыстычнай індустрыі

Маркетынг ў сацыяльных медыя