Кафедра гарадскога і рэгіянальнага развіцця

Кафедра геаграфіі і прыродакарыстання ўтворана 01.09.2015 згодна з пастановай Савета ўніверсітэта ад 28.05.2015 аб рэструктурызацыі кафедр геаграфічнага факультэта: геаграфіі Беларусі (створана ў 1994 г. і прыроды 1994 г.) у 1996 г.), сацыяльна-эканамічнай геаграфіі і турызму (створана ў 1996 г.). З 01.09.2021 у адпаведнасці з загадам рэктара ад 29.06.2021 № 386 кафедра геаграфіі і прыродакарыстання ўключана ў склад факультэта прыродазнаўства.

Кафедра ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялістаў на першай ступені атрымання вышэйшай адукацыі па спецыяльнасцям 1-31 02 01-02 Геаграфія (навукова-педагагічная дзейнасць) і 6-05-0532-08 «Урбаналогія і сіці-менеджмент», на другой ступені атрымання вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці 1-31  80 02 Геаграфія.

У штаце кафедры працуе 12 выкладчыкаў (у тым ліку 1 член-карэспандэнт НАН Беларусі (доктар навук, прафесар), 7 дацэнтаў (усе – кандыдаты навук), 1 выкладчык: Вучэбна-дапаможны персанал кафедры прадстаўлены 1 вядучым лабарантам навучальнага кабінета геалогіі і 1 спецыялістам па забеспячэнні навучальнага працэсу.

Кафедра валодае дастатковым кадравым патэнцыялам для правядзення навуковых даследаванняў па геалогіі (член-карэспандэнт НАН Беларусі), гідралогіі (3 кандыдата навук), геамарфалогіі (1 кандыдат навук), экалогіі і прыродакарыстанню (2 кандыдата навук), дэмаграфіі (1 кандыдат навук). Вядзецца падрыхтоўка кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі на кафедры (2 аспіранты).

На кафедры ёсць абсталяванне для правядзення навукова-даследчых работ: лічбавы мікраскоп бінакулярны KS-IS Diosa TM, мікраскоп стэрэаскапічны МБС-10 у камплекце, набор геолага (камплект ручных пробаадборнікаў для гетэрагенных глеб), камплект лесатаксацыйнага абсталявання, лічбавая аднааб'ектыўная люстраная камера Canon EOS 750D. Для правядзення даследаванняў выкарыстоўваецца і прыборная база арганізацый, з якімі кафедрай заключаны дагаворы аб супрацоўніцтве ў навукова-тэхнічнай сферы, у іх ліку Інстытут прыродакарыстання НАН Беларусі, Палескі аграрна-экалагічны інстытут НАН Беларусі і інш.

Принадлежность к структурным подразделениям: 

Прафесарска-выкладчыцкі склад

Навучальна-дапаможны персанал

Принадлежность к структурным подразделениям: 

Адрас:

224016 Беларусь, Брэст, бул. Касманаўтаў, 21, каб. 722

Тэлефон:

(+375 162) 21-70-92

E-mail:

geobel@brsu.by
Принадлежность к структурным подразделениям: