Кафедра гісторыі Беларусі і паліталогіі

Кафедра паліталогіі, сацыялогіі і права БрДУ імя А.С. Пушкіна існуе з 1991 года. З 1 лютага 1997 года яна перайменавана ў кафедру паліталогіі і сацыялогіі ў сувязі з адкрыццём ва ўніверсітэце кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права. З 1 верасня 2023 года перайменавана ў кафедру гісторыі Беларусі і паліталогіі ў сувязі з аб'яднаннем з кафедрай гісторыі Беларусі.

Асноўная задача кафедры – забеспячэнне вучэбнага працэсу выкладаннем такіх дысцыплін, як “Паліталогія”, “Сацыялогія”, “Асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы”, “Правы чалавека” і інш. Выкладчыкі кафедры павінны перадаць студэнтам веды аб асновах дзяржаўнага ладу Рэспублікі Беларусь, сфарміраваць у іх навуковыя ўяўленні аб грамадстве і сацыяльным свеце чалавека. Яны закліканы дапамагчы станаўленню навуковых поглядаў студэнтаў на грамадска-палітычныя працэсы, сфарміраваць у іх дэмакратычную палітычную культуру, адэкватную патрэбам асобы, грамадства і дзяржавы. Дадзеныя курсы арыентаваны на фарміраванне ў студэнтаў навуковага светапогляду, умення аналізаваць грамадска-палітычныя працэсы ў краіне і ў свеце, на набыццё імі ўменняў, навыкаў і якасцей, неабходных для ўсвядомленага ўдзелу ў жыцці грамадства і дзяржавы.

На кафедры працуюць 7 штатных выкладчыкаў, з якіх: дактароў навук – 1, кандыдатаў навук, дацэнтаў – 5, старшых выкладчыкаў – 1.

Дысцыпліны, замацаваныя за кафедрай

Кафедра гісторыі Беларусі і паліталогіі адказная за выкладанне наступных дысцыплін: “Паліталогія”, “Сацыялогія”, “Асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы” на ўсіх факультэтах і на ўсіх спецыяльнасцях універсітэта, а таксама дысцыплін “Правы дзіцяці ў сучаснай Беларусі”, “Правы спажыўца ў сучаснай Беларусі”, “Гендарная сацыялогія”, “Правы чалавека ў сістэме міжнародных адносін”, “Сучасныя палітычныя эліты”, “Палітычная канфлікталогія”, “Палітычнае лідарства: сутнасць і гістарычная эвалюцыя”, “Прыкладная сацыялогія”.

Принадлежность к структурным подразделениям: 

Выкладчыцкі склад кафедры

Навучальна-дапаможны склад кафедры

Принадлежность к структурным подразделениям: 

Адрас

б-р Касманаўтаў, 21, кабінет № 324, г. Брэст, 224016

Тэлефоны

(+375 162) 21-70-84

E-mail

politolog@brsu.by

Принадлежность к структурным подразделениям: